Вы тут

Уладзімір Каранік: Панікі падчас эпідэміі не было


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падчас цырымоніі нагадаў, што час эпідэміі змяніў звыклы лад работы ўсіх без выключэння працаўнікоў сістэмы аховы здароўя, уся сістэма ў цэлым і кожны супрацоўнік прайшоў праверку на трываласць.


«Мы адчулі масу эмоцый за гэтыя месяцы: была і гарката страт, і радасць перамог — але ніколі не было панікі, ніколі не было адчування, што мы не справімся. І галоўнае, ніколі не было адчування, што нас кінулі. Як бы цяжка ні было, мы заўсёды адчувалі падтрымку дзяржавы, асабіста вас, Аляксандр Рыгоравіч, грамадства — і гэта было здорава, гэта дапамагала», — падзякаваў міністр.

Асноўнае пачуццё Уладзіміра Караніка сёння — гэта гордасць. За калег, за краіну, за тое, што было зроблена за гады незалежнасці для айчыннай аховы здароўя і дапамагло з гонарам прайсці гэты іспыт. Таму кіраўнік ведамства падзякаваў за веру ў медыкаў і тое, што кіраўнік дзяржавы не сумняваўся: беларускія медыкі пройдуць там, дзе не прайшлі іншыя.

«Мы выйшлі з гэтай сітуацыі больш дасведчаныя, больш моцныя і гатовыя і надалей развіваць сістэму аховы здароўя на карысць моцнай і незалежнай Беларусі», — адзначыў міністр.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.