У Рэчыцкі РАУС паступіла паведамленне ад пенсіянеркі з Калінкавічаў. Жанчына распавяла, што хтосьці выкраў металічную агароджу з могілак у вёсцы Глінная Слабада.
Жанчына разам з братам вырашылі акультурыць магілы бацькоў і сваякоў. Для гэтага знялі старую агароджу, паклалі новую плітку і ўстанавілі дэкаратыўную агароджу з граніту. Старую, але ў добрым стане агароджу, аддалі сваякам з вёскі, каб тыя, у сваю чаргу, устанавілі яе на магілах сваіх продкаў. А праз некалькі дзён яна з могілак знікла.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС высветлілі, што прыкладна ў гэты час там акультурвалі магілкі і іншыя грамадзяне. А ў гэтым ім дапамагала мясцовая жыхарка. На вуліцы яе выпадкова сустрэлі зборшчыкі металу на аўтамабілі з прычэпам. Яны пацікавіліся, ці няма ў яе непатрэбных металічных вырабаў. 39-гадовая жанчына ўзгадала пра агароджу, якая ляжыць на могілках. Неўзабаве зборшыкі ўжо грузілі яе ў прычэп. У якасці аплаты яны далі грамадзянцы бутэльку віна і два рублі. Пры тым што гаспадыня агароджы, нават з улікам зносу, ацаніла яе кошт у 700 рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.
Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням жанчыны. Заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: ритуальные-ограды.бел
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.