Вы тут

Прэзентацыя 103-га тома серыі “Беларускі кнігазбор”: “Эліза Ажэшка. Над Нёманам”


24 верасня 2020 года ў 16:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аматараў гістарычнай прозы на прэзентацыю кнігі «Эліза Ажэшка “Над Нёманам”» – 103-га тома з серыі “Беларускі кнігазбор”, які выйшаў у Выдавецкім доме “Беларуская навука”.

У выданне ўвайшлі раман “Над Нёманам” (1887) – вяршыня творчых дасягненняў пісьменніцы, і так званы “паўстанцкі” цыкл навел “Gloria Victis” (“Слава пераможаным”), які стаў апошнім прыжыццёвым выданнем Элізы Ажэшкі, надрукаваным у Вільні Вацлавам Макоўскім у 1910 годзе, і нечаканасцю для тагачаснай цэнзуры, бо, перайначыўшы лацінскае выслоўе “Гора пераможаным” (“Vae victis”), аўтарка стварыла дакументальны помнік падзеям 1863–1864 гг.

У мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, дырэктар Выдавецкага дома “Беларуская навука” Георгій Кісялёў, рэдактар кнігі “Над Нёманам” Выдавецкага дома “Беларуская навука” Аксана Насухранава, галоўны рэдактар серыі “Беларускі кнігазбор” Кастусь Цвірка, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі і аўтар прамовы да выдання “Над Нёманам” Святлана Воцінава, паэт і кампазітар Раман Арлоў.

Пераклады ўсіх твораў кнігі на беларускую мову на высокім мастацкім узроўні, з захаваннем усёй прыгажосці стылю выкананы Анатолем Бутэвічам.

Усе зацікаўленыя змогуць набыць 103-і том з серыі “Беларускі кнігазбор” «Эліза Ажэшка “Над Нёманам”» і атрымаць аўтограф перакладчыка.

Уваход вольны

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Тэл. для даведак: (017) 334-56-21

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.