Вы тут

Алена Богдан: Стратэгія Беларусі па барацьбе з COVID-19 па паспяховасці параўнальная з падыходам Швецыі


Стратэгія Беларусі па барацьбе з COVID-19 па паспяховасці параўнальная з падыходам Швецыі, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан 27 верасня ў эфіры тэлеканала СТБ.


«Беларусь пайшла тым жа шляхам, што і Швецыя. Магчыма, калі б не хваляванні вакол палітычных падзей, якія падаграваюцца Telegram-каналамі, тады вопыт Беларусі па барацьбе з пандэміяй COVID-19 быў бы пастаўлены ў адзін шэраг з вопытам Швецыі як адзін з самых паспяховых і эфектыўных», - сказала Алена Богдан.

«Беларусь не закрыла межы, мы не спынілі вытворчасць, выканалі ўсе свае міжнародныя абавязацельствы, нам хапіла ложкавага фонду, лекавых сродкаў». «Мы працягнулі з фізічным дыстанцыяваннем, з мяккімі карантыннымі мерамі нармальную жыццядзейнасць нашай краіны», — адзначыла намеснік міністра.

Яна дадала, што сёння ў шэрагу краін, якія спрабуюць назад увесці жорсткія каранцінныя меры, узнікае незадаволенасць насельніцтва, «таму што ў іх перад вачыма ёсць вопыт дзвюх краін».

«Таму я лічыла і лічу, што вопыт Беларусі ўнікальны і правільны», — рэзюмавала Алена Богдан.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 27 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 77 609 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прэв’ю: officelife.media

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.