Вы тут

Колькасць смерцяў ад наступстваў COVID-19 у свеце перавысіла мільён


Колькасць смерцяў ад наступстваў захворвання COVID-19 у свеце перавысіла 1 мільён. Пра гэта сведчаць дадзеныя, за 27 верасня, на сайце міжнароднай групы валанцёраў, якія адсочваюць сусветную статыстыку ў рэжыме рэальнага часу, Worldometer, перадае dw.com.


Усяго ў свеце з пачатку пандэміі выявілі больш за 33 млн інфіцыраваных, больш 24,5 млн чалавек выздаравелі.

На першым месцы ў свеце па колькасці зарэгістраваных хворых на знаходзяцца ЗША (больш за 7 млн інфіцыраваных, больш за 209 тыс. смерцяў). За імі ідзе Індыя (больш за 6 млн інфіцыраваных, каля 95 тыс. смерцяў). Тройку замыкае Бразілія (больш за 4 млн заражэнняў, каля 141,5 смерцяў).

Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя не выключыла, што ад наступстваў COVID-19 загіне да 2 млн чалавек, перш чым эфектыўная вакцына ад віруса стане масава даступнай. Такую заяву зрабіў на брыфінгу 25 верасня выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.

Прэв’ю: znat-kak.livejournal.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.