Вы тут

Стацыянары ўжо працуюць у змешаным рэжыме, але планавую дапамогу збiраюцца захаваць


Пра падрыхтоўку да другой хвалi каранавiруса ў эфiры тэлеканалу СТБ расказала намеснiк мiнiстра аховы здароўя Алена Богдан. Паводле яе меркавання, краiна ўваходзiць у другую хвалю больш падрыхтаваная — ёсць навучаныя спецыялiсты, створаны запасы лекаў i сродкаў iндывiдуальнай аховы.


— Падрыхтоўка да другой хвалi вялася сiстэмна i па ўсiх кiрунках. Мы першапачаткова рыхтавалiся да таго, што будзе яшчэ хваля захваральнасцi, — казалi пра гэта вясной i летам, калi iшоў спад i мы выходзiлi на нiзкiя лiчбы ў межах 100-200 новых выпадкаў у суткi, — адзначыла Алена Богдан.

Яна падкрэслiла, што цяпер ва ўстановах аховы здароўя ёсць дастатковая колькасць спецыялiстаў, якiя прайшлi навучанне па COVID-19. Спецыялiсты рэспублiканскага ўзроўню выязджаюць у рэгiянальныя медыцынскiя арганiзацыi для таго, каб абнавiць веды, навучыць персанал новым падыходам, уключаным у клiнiчныя пратаколы.

На пастаянным кантролi знаходзiцца i сiтуацыя са сродкамi iндывiдуальнай аховы. Запасы, якiя маюцца, а таксама адпрацаваны графiк пастаўкi дазваляюць задаволiць патрэбы ў сродках iндывiдуальнай аховы да чэрвеня 2021 года нават з улiкам iх iнтэнсiўнага расходу, якi назiраўся мiнулай вясной.

Праведзена рэвiзiя ўсiх пунктаў падачы кiслароду. Дарэчы, за гэты час iх колькасць была павялiчана амаль на трэць. У краiне асвоена ўласная вытворчасць спецыяльнага абсталявання, калi з аднаго пункта падключэння магчыма падаваць кiсларод двум-чатыром пацыентам у залежнасцi ад напаўняльнасцi палаты i магутнасцi абсталявання.

Створаны i неабходны запас прэпаратаў, якiя выпускаюцца за мяжой. У канцы кастрычнiка чакаецца пастаўка ў краiну шасцi тысяч флаконаў прэпарату «Рэмдэсiвiр». З усiх лекавых сродкаў, якiя выкарыстоўвалiся пры каранавiруснай iнфекцыi (прыкладна 180 назваў), 150 вырабляецца ў Беларусi.

— Мы засталiся ў залежнасцi ад невялiкай колькасцi. Калi браць крытычныя пазiцыi, то гэта «Тоцылiзумаб» — ён вырабляецца сёння адным фармвытворцам у свеце. Запас маецца, але чакаецца яшчэ адна пастаўка ў найблiжэйшы час, — праiнфармавала Алена Богдан.

Максiмальна ў Беларусi стараюцца захаваць i аб'ёмы планавай медыцынскай дапамогi. Сёння стацыянары працуюць у змешаным рэжыме. Практычна ў кожным ёсць спецыяльна адведзенае аддзяленне для каранавiрусных пацыентаў.

— Пры неабходнасцi могуць працаваць 48 лабараторый ПЛР-тэсцiравання. Дзейнiчае экспрэс-тэсцiраванне на антыцелы. Цяпер мы прапрацоўваем пытаннi ўкаранення тэсту на антыцелы IФА-метадам, — расказала намеснiк мiнiстра. Яна падкрэслiла, што створаны i дастатковыя запасы плазмы. Акрамя таго, праводзяцца работы па стварэннi прамысловых серый антыковiднага iмунаглабулiну. Актуальныя застаюцца i пытаннi прафiлактыкi — выкарыстання масак i мыцця рук. Важная i вакцынацыя супраць грыпу.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: COVID-19: да другой хвалi падрыхтаваны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны.