Інцыдэнт адбыўся 24 лістапада ў пункце пропуску Макраны, паведамілі на сайце ДПК.
Пры аглядзе грузавіка ў адным з аўто брэсцкія пагранічнікі выявілі боепрыпасы.
Аўтацягнік перавозіў легкавыя аўтамабілі ва ўкраінскі Львоў. Пад вадзіцельскім сядзеннем аднаго з аўто памежнікі выявілі 17 патронаў «9 *19 мм Парабелум».
Боепрыпасы перададзеныя супрацоўнікам Маларыцкага РАУС, праводзяцца працэсуальныя дзеянні.
Фота: ДПК
«І калі нам паведамілі пра гэтую падзею, нават не верылася».
Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.