Вы тут

У Чэрвені сямейны дэбашыр атрымаў тры месяцы арышту. Ён ударыў крэслам міліцыянера


Удзень 20 жніўня ўчастковыя інспектары міліцыі Чэрвеньскага РАУС выехалі на сямейны скандал у адзін з дамоў у Чэрвені. Як высветлілася, яго гаспадар, знаходзячыся ў нецвярозым стане, абражаў жонку і пагражаў ёй расправай, паведамляе МУС.


Міліцыянеры прапанавалі грамадзяніну сесці ў службовы аўтамабіль і праехаць у РАУС для разбору. Але ён адмовіўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў, размахваў рукамі, а пасля ўзяў металічнае крэсла і ўдарыў ім ўчастковага інспектара.

16 лістапада суд Чэрвеньскага раёна разгледзеў крымінальную справу па артыкуле 364 КК Рэспублікі Беларусь «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і прысудзіў яму тры месяцы арышту.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.