20 лістапада ў сталічнай школе № 61 адбылося надзвычайнае здарэнне: многія дзеці сталі скардзіцца на дрэннае самаадчуванне, мелі прыкметы харчовага атручвання. У афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя апублікавала паведамленне аб выніках праведзенага эпідрасследавання.
«Па выніках праведзенага эпідрасследавання, з улікам вынікаў лабараторных даследаванняў, устаноўлена, што развіццё харчовага атручвання ў навучэнцаў у сярэдняй школе № 61 Мінска звязана з ужываннем у ежу стравы чыкен-рол “Маленькі Цэзар”. Узбуджальнік — стафілакок. У сувязі з тым, што расследаванне сітуацыі працягваецца, можна толькі меркаваць, што крыніцай інфекцыі, верагодна, з’явіўся персанал харчаблока, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дадзенай стравы», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэв’ю: sch61.minsk.edu.by/
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.