Вы тут

Што змянілася з 1 снежня


Як правiла, першы зiмовы месяц прыносiць у наша жыццё не толькi клiматычныя змены. Гэты год не стаў выключэннем. Мы сабралi для вас самыя важныя снежаньскiя навiны, якiя датычацца многiх.


Вырастуць пенсii

З 1 снежня ў Беларусi вырасце памер пенсiй: па ўзросце, за выслугу гадоў, па iнвалiднасцi, з прычыны страты кармiцеля. У адпаведнасцi з Указам № 409, якi быў падпiсаны Прэзiдэнтам 5 лiстапада, пераразлiк працоўных пенсiй будзе зроблены шляхам карэкцiроўкi фактычнага заробку пенсiянера, зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэднiм пераразлiку пенсiй, з павышэннем яе велiчынi на 6 %.

Iрына Касцевiч, мiнiстр працы i сацыяльнай абароны, у эфiры АНТ расказала, што з 1 снежня амаль 2,5 млн беларускiх пенсiянераў атрымаюць прыбаўку да пенсii. Дарэчы, гэта ўжо не першае павышэнне сёлета.

— З 1 лiпеня ў нас было павышэнне на 6 % i з 1 снежня — зноў на 6 %. Але я хачу адзначыць, што на працягу гэтага года ў нас чатыры разы павышаўся бюджэт пражытковага мiнiмуму. А з бюджэтам пражытковага мiнiмуму завязаныя так званыя ўзроставыя надбаўкi да пенсii, якiя выплачваюцца пенсiянерам 75 гадоў i старэйшым. У вынiку мы выходзiм на сярэднюю пенсiю па ўзросце для непрацуючых пенсiянераў у памеры 513 рублёў. Калi параўнаць са снежнем мiнулага года, то тэмп росту — 12 %. У 2020 годзе ў нас будзе выдаткавана на выплату пенсiй больш за 13 млрд рублёў. Многа гэта цi мала? Калi супаставiць з ВУП, гэта амаль 9 %, — адзначыла Iрына Касцевiч.

За летнiя шыны — штраф

З сённяшняга дня па беларускiх аўтадарогах можна ездзiць толькi аўтамабiлям на зiмовай гуме. Прычым i да яе маюцца выразныя патрабаваннi. Вышыня малюнка пратэктара на гуме не павiнна быць меншай за 4 мiлiметры. Так што на зношаных шынах i ў прамым, i ў пераносным сэнсе далёка не паедзеш. Забарона на летнюю гуму працягнецца да 1 сакавiка 2021 года. Парушальнiкам пагражае адмiнiстрацыйная адказнасць — папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велiчынi (13,5 рубля).

Новы спосаб аплаты платных дарог

Яшчэ адна iнфармацыя для кiроўцаў. З 1 снежня з'явiцца новы спосаб аплаты праезду па платных дарогах. У прыватнасцi, для аплаты праезду ў сiстэме BelToll (для транспартных сродкаў агульнай масай не больш за 3,5 тоны), кiроўцы змогуць купляць электронныя вiньеткi праз iнтэрнэт. Яны будуць даступныя ў трох варыянтах: на 15, 30 каляндарных дзён, а таксама на ўвесь каляндарны год. Кошт такiх пропускаў складзе 14, 22 i 75 еўра адпаведна. Аплату будуць прымаць у беларускiх рублях па курсе Нацбанка. Карыстацца вiньеткамi можна з 15 снежня 2020 года.

Касавыя апараты — на кантроль

З 1 снежня 2020 года надыходзiць тэрмiн, калi iндывiдуальныя прадпрымальнiкi ў абавязковым парадку павiнны падключыцца да сiстэмы кантролю касавага абсталявання. Важна памятаць, што аднамомантавае падключэнне касавага абсталявання да згаданай сiстэмы ўсiх, хто не паспеў гэта зрабiць своечасова, будзе немагчыма, папярэджвае партал Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi. Пры несвоечасовым падключэннi IП павiнны будуць прыпынiць дзейнасць да моманту далучэння да сiстэмы. За работу ж з парушэннем азначанага патрабавання прадпрымальнiкам пагражае адмiнiстрацыйная адказнасць.

Загаловак у газеце: Зiмовыя навiны

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.