Вы тут

Долар і еўра цяпер працягваюць таннець


У пятніцу на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы былі ўстаноўлены наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: курс долара — 2,5334, курс еўра — 3,075, курс расійскага рубля (100 RUB) склаў 3,4639.


Таргі доларам у дачыненні да беларускага рубля завяршыліся падзеннем «зялёнага» на 0,0142 рубля да 2,5334, што склала 0,56 %. Усяго за месяц долар аслабеў больш чым на 2 капейкі або на 0,0217 рубля.

Сярэднеўзважаны курс еўра аслабеў у адносінах да рубля на 0,0051 (0,17 %). Па выніках месяца еўра вырас на 0,0566 рубля.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў учора а 13-й гадзіне курс куплі долара склаў 2,49—2,536 рубля, курс продажу долара 2,539—2,615 рубля. Еўра можна было прадаць у дыяпазоне 3,01—3,075 рубля, купіць — 3,08—3,155 рубля.

На знешніх рынках на мінулым тыдні працягвалася прыкметнае зніжэнне долара да іншых сусветных валют. У прыватнасці, пара еўра/долар вырасла на 1,9 %. Пры гэтым еўра падрос да долара да значэнняў, на якіх ён быў апошні раз у красавіку 2018 года.

Яшчэ адна прыкметная тэндэнцыя — гэта рост цэн на нафту. Марка Brent падабралася да лічбы 50 долараў за бараль. Гэта ўзроўні пачатку сакавіка бягучага года. У выніку «росту» нафты ўмацаваўся расійскі рубель. Ён падаражэў не толькі да долара, але нават да ўзрослага еўра.


Пенсію налічаць і перавядуць своечасова

Як адзначае прэс-служба найбуйнейшага банка краіны, заявы аб пералічэнні пенсій (дапамог) на рахункі, якія былі адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк», тэрмін па якіх заканчваецца ў перыяд з 1 студзеня да 1 чэрвеня наступнага года, былі падоўжаныя праўленнем у аўтаматычным рэжыме на адзін год. Гэта было зроблена ў якасці выключэння і без увядзення неабходнасці асабістага звароту грамадзяніна ў аддзяленне банка.

Спецыялісты гэтага фінансавага інстытута растлумачылі, што наведваць аддзяленні банка з мэтай падаўжэння тэрміну дзеяння заявы аб пералічэнні пенсіі і дапамог цяпер няма неабходнасці.

Сяргей КУРКАЧ.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: profinance.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.