Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” сярод дарослых ад 18 гадоў
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.
Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў.
У намінацыі “Самы сталы чытальнік” была ўзнагароджана Круглік Людміла (71 год) за чытанне верша “Залатая асенняя раніца” (народны літаратурны клуб “Выток” Дзяржынскай раённай бібліятэкі). Ад клуба мы атрымалі такі ліст:
“Народны літаратурны клуб «Выток» (ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”) шчыра дзякуе за цудоўны конкурс і падзяку, а таксама за магчымасць яшчэ раз дакрануцца да творчасці беларускіх класікаў! Для клуба гэта падзяка з’яўляецца дадатковай крыніцай натхнення і падцвержданнем, што ўвогуле творчасць заўсёды спрыяе актыўнаму даўгалеццю!”
Кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток”
Лебядзеўская Наталля
Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу.
Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі, якія прызнаны лепшымі сярод 62 работ у катэгорыі “Дарослыя ад 18 гадоў”.
1 месца – Мандзік Марына, верш “Паляжам мы” (ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мастоўскага раёна, настаўніца пачатковых класаў).
2 месца – Матошка Аляксандр, верш “Дождж у Мазыры” (ДУК “Расонскі цэнтр культуры і народнай творчасці”, кіраўнік народнага клуба самадзейных паэтаў “Натхненне”).
3 месца – Сакалова Вераніка, верш “Я шкадую ўсё ж такі сябе” (ДУА “Яслі-сад № 48 г. Магілёва”, выхавальніца дашкольнай адукацыі).
Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.
Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.
Што за таемнымі дзвярыма?