Выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Аршанскага раёна ў рамках акцыі «Нашы дзеці» павіншавалі прадстаўнікі «Белдзяржхарчпрама» на чале з намеснікам кіраўніка канцэрна Марынай Міхальцэвіч.
Трыццаці хлопчыкам і дзяўчынкам з прытулку, які ў складзе сацыяльна-педагагічнага цэнтра, падарылі развіваючыя гульні, энцыклапедыі і салодкія падарункі.
Як паведаміла дырэктар ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна» Эла Азарава, Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці не першы год аказвае шэфскую дапамогу і робіць гэта не толькі напярэдадні навагодняга свята. У прыватнасці, у Дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня старшыня канцэрна Анатоль Бубен прыязджаў да дзятвы і перадаў у падарунак спартыўны комплекс і дзіцячую пясочніцу.
А ў пачатку навучальнага года дзецям уручылі канцылярскія прыналежнасці і пералічылі грошы на абсталяванне санітарнага пакоя ў адной з груп.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: pixabay.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.