Вы тут

У Рагачове адкрыта першая электракацельня


Гомельшчына зрабіла чарговы ўнёсак у энергабяспеку краіны: у Рагачове адкрыта першая электракацельня. Новы аб’ект павысіць надзейнасць цеплазабеспячэння спажыўцоў райцэнтра, дазволіць захоўваць аптымальны рэжым работы ў гадзіны мінімуму спажывання электраэнергіі.


Да мадэрнізацыі кацельні «Рагачоўская», якая ўваходзіць у склад філіяла «Жлобінскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга», прыступілі крыху больш за год таму. На абноўленым аб’екце ўсталяваны два электракатла напружваннем 10 кілават і магутнасцю па 20 мегават кожны, а таксама дапаможнае абсталяванне, у тым ліку два бакі акумуляцыі цяпла агульным аб’ёмам 3,2 тысячы кубаметраў.

Як адзначае РУП «Гомельэнерга», работа электракатлоў прадугледжана толькі падчас начнога правалу электраспажывання з 23:00 да 06:00 гадзін. Выдаткі цеплавой энергіі ад электракатлоў у начны час будуць назапашвацца ва ўстаноўках акумуляцыі цяпла, з іх жа будзе ажыццяўляцца падача цеплавой энергіі ў дзённы час.

Як падкрэслілі на прадпрыемстве, рэалізацыя праекта дасць магчымасць рэгуляваць мінімальную нагрузку энергасістэмы пасля ўводу Беларускай АЭС за кошт перадачы залішняй электраэнергіі ў начны час на электракатлы.  Таксама скароціцца аб’ём спажывання імпартнага прыроднага газу. Пры гэтым праца кацельні на электраэнергіі павысіць надзейнасць цеплазабеспячэння спажыўцоў раённага цэнтра.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота РУП «Гомельэнерга»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.