Вы тут

Найбольшая колькасць зваротаў да Няверава датычылася змяненняў у Падатковым кодэксе


На Гомельшчыне член Савета Рэспублікі Аляксей НЯВЕРАЎ адказаў на пытанні жыхароў рэгіёна падчас прамой лініі і асабістага прыёму грамадзян.


Найбольшая колькасць зваротаў да сенатара, кіраўніка абласнога аб'яднання прафсаюзаў датычылася змяненняў у Падатковым кодэксе. У прыватнасці, гамяльчан цікавяць асаблівасці праходжання тэхагляду прыватных аўтамабіляў і аплаты траспартнага збору. Дарэчы, жыхары рэгіёна выказвалі сенатару свае прапановы па ўдасканаленні распрацоўкі новых нормаў аплаты збораў за карыстанне дарогамі. На кантролі Аляксея Няверава цяпер знаходзіцца і пытанне крымінальнай адказнасці кіроўцаў, якія ў нецвярозым стане селі за руль аўтамабіля і сталі віноўнікамі гібелі пешаходаў. На думку члена Савета Рэспублікі, прадугледжаная цяпер мера адказнасці за такія злачынствы не суадносіцца з рэальнымі наступствамі.

— Была прапанова павялічыць тэрмін пакарання за такія злачынствы, — адзначыў сенатар. — Мы гэтае пытанне разгледзім, прааналізуем і ўнясём адпаведную прапанову, калі будуць абмяркоўвацца змяненні ў Крымінальны кодэкс Беларусі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Звароты і прапановы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.