Следчым упраўленнем КДБ перададзена ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд крымінальная справа ў адносінах да топ-менеджараў ААТ «Белгазпрамбанк», паведамілі ў КДБ.
«Абвінавачаныя і іх абаронцы азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы. Хадайніцтваў аб спыненні крымінальнага праследавання па прадугледжаных крымінальным кодэксам падставах, а таксама аб правядзенні дадатковых следчых дзеянняў ніхто з абвінавачаных, за выключэннем Віктара Бабарыкі, не заявіў», — расказалі ў ведамстве.
Мера стрымання ў адносінах да абвінавачаных пакінута ранейшай: сем чалавек, у тым ліку Віктар Бабарыка, знаходзяцца пад вартай, адзін — пад дамашнім арыштам.
Прэв’ю: blizko.by
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?