Вы тут

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць


Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава


Інтэрвальнае галаданне — адзін з самых модных кірункаў у сучаснай дыеталогіі. З аднаго боку гэта цудоўная магчымасць снікуць вагу, асабліва пасля багатых каларыйных застолляў падчас святаў, з другога паменшыць узровень інсуліна ў крыві, абудзіць метабалізм, аздаравіць сэрца і сасуды. Аздараўленчы эфект дыеты заснаваны на механізме аўтафагіі. Дзякуючы яму, у арганізме чалавека адбываецца пераапрацоўка і вывядзенне «смецця», якое назапасілі клеткі.

«Інтэрвальнае галаданне — гэта сапраўдная палачка-ратавалачка для жанчын, якім трэба паменшыць аб’ёмы цела за кароткі перыяд» — лічыць Марыя Лемешава. Вядомая беларуская тэлевядучая дзеліцца сваімі ўражаннямі ад дыеты. «Падчас галадання арганізм вельмі хутка губляе ваду, і візуальна вынік уражвае. Акрамя гэтага, з’яўляецца неверагоднае пачуццё лёгкасці». Нягледзячы на эстэтычны бок пытання і той тэрапеўтычны эфект, якога можна дасягнуць пры дапамозе інтэрвальнага галадання, Марыя прыйшла да высновы: ў якасці штодзённай сістэмы харчавання такая методыка ёй не падыходзіць. «Мілыя дамы, калі хочаце паспрабаваць тую ці іншую дыету, спрабуйце, але ў аснове вашых жаданняў перш за ўсё павінны быць усведамлённасць і адказнасць.

1. Пачніце з супрацьпаказанняў!

Інтэрвальнае галаданне не падыходзіць для людзей з праблемамі страўнікава-кішэчнага тракта і артэрыяльнага ціску, цукровым дыябетам, гастрытам, язвай, панкрэатытам, псіхічнымі парушэннямі, для цяжарных і кормячых жанчын, а таксама дзяцей. Гэта трэба абавязкова ўлічваць.</p>

2. Вывучыце правілы дыеты!

Спачатку вырашаем, які інтэрвал абраць: 16/8 ці 20/4.

16/8 — 16 гадзін у суткі галадаем, 8 гадзін можна есці. Інтэрвал 20/4 больш жорсткі: 20 гадзін галадаем, 4 гадзіны ў суткі можна ўжываць ежу. 

Наступны крок: вызначыць, на які час прыдзецца асноўны перыяд галадання. 

У выпадку з Марыяй — гэта вечар і ноч: з 16:00 да 7:00 раніцы наступнага дня. Сняданак для тэлевядучай — закон.</p>

3. Складзіце збалансаване меню! 

Адкіньце думкі пра тое, што на працягу інтэрвала ў 8 гадзін вы можаце есці што заўгодна і любых аб’ёмах. Перааданне не паспрыяе дасягненню вашых мэтаў. Меню павінна быць прадуманым. У якасці прыклада Марыя прапануе сваё меню на адзін дзень з інтэрвальным галаданнем. </p>

  • 7:30 — сняданак

Грэчка з раслінным алеем, два вараныя яйкі, гарбата

  • 11:00 — перакус

Тоставы хлеб з авакада або адзін фрукт з арэхамі

  • 14:00 — абед

Порцыя супа, мяса (рыба) з гарнірам (гародніна ці крупа)

  • 15:45 — перакус.

Батончык «Мюслі»

  • 16:00 — 7:00 — галаданне. 

Дазваляецца ўжыванне цёплай вады, гарбаты і травяных настояў без цукру.

Важна! На працягу дня тэлевядучая прытрымліваецца пітнога рэжыму: чыстая вада — 30 мл на 1 кг вагі. Акрамя таго, у рацыёне Марыі адсутнічае алкаголь, а кава бывае вельмі рэдка.

4. Настройцеся псіхалагічна!

Да інтэрвальнага галадання трэба рыхтавацца, — лічыць Марыя Лемешава, — каб пазбегнуць дадатковага стрэса. Наш арганізм заўсёды памятае ўсе тыя абмежаванні, якія мы яму навязваем. І ў выпадку моцнага стрэса можа нанесці зваротны ўдар. Таму псіхалагічны настрой — важная аснова поспеху!</p>

5. Прыслухоўвайцеся да сябе і аналізуйце стан свайго здароўя!

Страта вагі і жаданне жыць даўжэй — гэта адзін бок медаля. Вельмі важна кантраляваць сваё самаадчуванне: і псіхалагічнае, і фізіялагічнае. Калі вам цяжка класціся спаць з пачуццём голаду, а страўнік пачынае ныць, на гэта трэба рэагаваць, каб не справакаваць суръёзныя хваробы. Прыслухоўваючыся да свайго арганізму, Марыя зразумела, што інтэрвальнае галаданне ў якасці ладу жыцця для яе не падыходзіць. Аптымальна: адзін раз на тыдзень.

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота з асабістага архіва Марыі ЛЕМЕШАВАЙ

Прэв’ю: medlife.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.