Вы тут

Мост праз Агінскі канал на дарозе Р6 пасля рэканструкцыі стане шырэй


У Пінскім раёне пасля рэканструкцыі мост праз Агінскі канал стане шырэй, паведамілі БЕЛТА ў райвыканкаме.


Капітальным рамонтам моста на аўтадарозе Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін займаюцца спецыялісты філіяла «Мостаатрад № 58». Заказчыкам з’яўляецца «Брэстаўтадар». «Сярод аўтамабілістаў мост славіўся вузкай праезнай часткай. Дарожнікі выконваюць пашырэнне пралётнай будовы моста. У кожным пралёце будуць ўстаноўлены чатыры новыя бэлькі, забітыя дадатковыя палі. Канструкцыі аб’яднаюць у РАМН-неразразную сістэму з маналітнай накладной плітой. Рамонт існуючых апор моста выконваецца шляхам усталявання маналітнай ахоўнай кашулі», — распавялі ў райвыканкаме.

Пасля рэканструкцыі даўжыня моста будзе крыху больш за 34,5 м, яго габарыты павялічацца да 10 м. Узрасце і нарматыўная нагрузка на збудаванне. Арыентыровачна работы завершацца ў чэрвені. Да гэтага часу транспарт можа праехаць па аб’езду і часовым мосце.

Фінансуюцца працы са сродкаў рэспубліканскага бюджэту па дзяржпраграме па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог. Кошт рэканструкцыі складае больш як Br1,5 млн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.