Вы тут

Бібліятэчкі беларускай кнігі — суайчыннікам у свеце


З 2016 года ў краіне працавала Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі» на 2016–2020 гады. І ў 2020 годзе згодна яе задачам Міністэрства інфармацыі ізноў прадоўжыла камплектацыю кніг беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў, гісторыкаў, культуролагаў для нашых суайчыннікаў за межамі Беларусі.


Былі сабраны 20 бібліятэчак з творамі мастацкай, гістарычнай, асветніцкай літаратуры. Кнігі адправілі самым розным арганізацыям беларускай дыяспары ў замежжы, беларускім амбасадам у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Казахстане, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Узбекістане, Швейцарыі, Эстоніі. Агульная сума выдзеленых сродкаў на набыццё для землякоў навінак кнігавыдання ў 2020 годзе склала 59,4 тысячы рублёў.

Водгукі ад суайчыннікаў сведчаць: кнігі з Беларусі з’яўляюцца яшчэ і выключнай маральнай падтрымкай з роднай старонкі, дазваляюць не забывацца пра родную беларускую мову, вучыць ёй малодшыя пакаленні прадстаўнікоў дыяспары.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.