Вы тут

Дома бываць — часцей!


Установы культуры розных рэгіёнаў Бацькаўшчыны цяпер будуць больш актыўна супрацоўнічаць з беларускімі суполкамі за мяжой.


З такой ініцыятывай выступіла Міністэрства культуры Беларусі ды Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Напрыканцы лютага ў мінскім Храме-помніку ў гонар Усіх Святых яны правялі круглы стол «Новыя формы работы рэгіёнаў Беларусі з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа». Паўдзельнічаць у ім запрошаны былі дырэктары й спецыялісты абласных цэнтраў народнай творчасці, кіраўнікі творчых калектываў краіны, прадстаўнікі ўпраўленняў культуры, галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў ды Мінскага гарвыканкама.

У часе імпрэзы шмат гаварылася пра тое, што было зроблена ў гэтым кірунку за апошнія гады. Сапраўды нямала! «Многія ўстановы культуры ў розных рэгіёнах даўно маюць сувязі з калегамі за мяжой, — гаворыць дырэктар РЦНК Вольга Антоненка. — На розныя святы, фэсты, напрыклад, яны заўсёды запрашаюць творчыя калектывы з іншых краін. Праўда, часцей гэта былі гурты, ансамблі, якія дэманстравалі ў Беларусі культуру той краіны, з якой прыехалі. Інтарэсы ж музычных, вакальных або танцавальных гуртоў беларускіх суполак, якія прэзентуюць нашу культуру там і жадаюць, каб іх заўважылі на Бацькаўшчыне, улічваліся не заўсёды. На круглым стале мы раздалі ўсім прысутным спісы кіраўнікоў беларускіх суполак замежжа — з адрасамі, тэлефонамі, кантактнымі дадзенымі. І цяпер удзельнікі размовы змогуць без праблем наладзіць з супляменнікамі сувязі. РЦНК ужо ў верасні гэтага года мае намер запрасіць актывістаў беларускіх суполак з іншых краін на Фэст мастацтваў беларусаў свету ў Мінск».

У РЦНК вядзецца вялікая праца па наладжванні такіх сувязяў: для кіраўнікоў творчых калектываў беларускіх суполак замежжа некалькі разоў на год ладзяцца стажыроўкі, да таго ж ім перадаецца мастацкая і метадычная літаратура, шыюцца на заказ беларускія нацыянальныя касцюмы.

Усяляк спрыяюць і гатовы надалей дапамагаць рэгіёнам у наладжванні кантактаў з беларусамі замежжа і супрацоўнікі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій ды нацыянальнасцяў, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнага агенцтва па турызме. Павел Сапоць-ка, які нядаўна ўзначаліў апошняе, прапанаваў новую форму працы з беларускімі суполкамі замежжа. Ён лічыць, што варта выходзіць на беларускія суполкі ў замежных гарадах-пабрацімах, з якімі ў рэгіёнаў Беларусі добрыя стасункі складваліся гадамі. А сябруюць яны з 440 рэгіёнамі прыкладна ў 40 краінах! Нацыянальнае агенцтва па турызме збіраецца выпусціць даведнік-праваднік па найбольш знакавых помніках гістарычна-культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, які паспрыяе і развіццю турызму, і міжнароднай супрацы.

Алена Радчанка, намесніца Упаўнаважанага па справах рэлігій ды нацыянальнасцяў, сярод іншага ўнесла такую прапанову: актывізаваць супрацу з установамі агульнай і сярэдняй адукацыі іншых краін, дзе выкладаецца беларуская мова. Начальнік упраўлення глабальнай палітыкі й гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Аляксандр Апімах заклікаў удзельнікаў круглага стала шукаць больш нагодаў, каб запрашаць беларусаў, якія жывуць за мяжой, у Беларусь. На яго думку, нашы супляменнікі з замежжа тады лепш змогуць адчуць сваю далучанасць да падзей, што адбываюцца тут.

Прапаноўваліся таксама іншыя формы, метады супрацы, якая, нагадаем, даўно вядзецца на дзяржаўным узроўні. Пры МЗС, напрыклад, дзейнічае Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа. Працы з дыяспарай спрыяе Закон «Аб беларусах замежжа». Многія культурныя імпрэзы ладзяцца ў плыні падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржпраграмы «Культура Беларусі».

Ганна ЛАГУН

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.