Вы тут

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі даражэе на капейку з 20 красавіка


Аўтамабільнае паліва падаражэе з 20 красавіка на адну капейку, паведамілі на сайце «Белнафтахіма».


«У красавіку 2021 года сярэдняя каціроўка нафты павялічылася адносна студзеня бягучага года на 15 працэнтаў. Рост цаны на маторнае паліва з пачатку года склаў 5,4 працэнта», — адзначылі ў «Белнафтахіме».

З улікам змененых умоў узровень гранічных (максімальных) рознічных цэн на АЗС павялічваецца на 1 капейку. Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,81, АІ-95-К5-Еўра — Br1,91, АІ-98-К5-Еўра — Br2,13, ДП — Br1,91.

Гэта 11-е змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Папярэдняе адбылося тыдзень таму.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.