Вы тут

Прэзідэнт Грузіі заявіла аб заканчэнні палітычнага крызісу ў краіне


Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што палітычны крызіс у краіне, які доўжыўся амаль паўгода, закончыўся, паведамляе БелТА са спасылкай на грузінскае інфармагенцтва GHN.


«Дзякуй палітычным партыям, якія паставілі краіну вышэй за партыйныя інтарэсы і падпісалі пагадненне наконт будучыні Грузіі», — напісала прэзідэнт у сваім мікраблогу ў Twitter.

У панядзелак, 19 красавіка, у палацы прэзідэнта Грузіі адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб выхадзе з крызісу. Дакумент падпісалі прадстаўнікі кіруючай партыі «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» і апазіцыі. Да тэксту пагаднення на гэтым этапе не далучыліся партыі «Адзіны нацыянальны рух» і «Еўрапейская Грузія».

18 красавіка кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль прапанаваў палітычным партыям у Грузіі падпісаць пагадненне. Згодна з дакументам, калі ў кастрычніку на выбарах у мясцовыя органы ўлады кіруючая партыя «Грузінская мара» набярэ менш за 43 працэнты, то будуць назначаны датэрміновыя парламенцкія выбары ў 2022 годзе. Шарль Мішэль таксама прапанаваў аб’явіць амністыю для ўдзельнікаў беспарадкаў на мітынгу ў чэрвені 2019 года, у тым ліку для кіраўніка апазіцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» Нікі Меліі, які цяпер знаходзіцца ў турме.

Палітычны крызіс у Грузіі пачаўся восенню 2020 года, калі апазіцыя адмовілася прызнаваць вынікі парламенцкіх выбараў, абвінаваціўшы ўлады ў фальсіфікацыях.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.