Вы тут

Каханне і пошук сэнсу жыцця


У выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыў свет новы раман беларускага пісьменніка Вітаўта ЧАРОПКІ, добра вядомага і як папулярызатара айчыннай гісторыі, шматгадовага аўтара газеты «Звязда» і сеткавага выдання zviazda.by Біяграфіі слынных сыноў і дачок Бацькаўшчыны, якія лаканічна, з высокім узроўнем дасведчанасці, з выкарыстаннем самых розных, часам забытых архіўных, дакументальных крыніц, пераказвае таленавіты літаратар, гістарычны публіцыст, дапамагаюць болей рэльефна ўявіць падзеі мінулых стагоддзяў, тыя з’явы, што сфарміравалі Беларусь. «Пантэон вялікіх беларусаў» — такую назву носіць аўтарскі праект Вітаўта Чаропкі.


А што да рамана «Паўшыя анёлы» (выйшла, дарэчы, толькі першая яго кніга), то ён прысвечаны тэме кахання і пошуку сэнсу жыцця. Падзеі пачынаюцца ў Старажытным Рыме з яго прыдворнымі інтрыгамі, дзе аўтар знаходзіць правобраз свайго галоўнага героя, які далей перажывае незвычайныя прыгоды, мастакі Вітак і Альбрэхт неверагодным чынам трапляюць з 1939 года ў наш час. Як высвятляецца, за ўльтрасучасным фасадам хаваюцца грамадскія язвы мінулага. І толькі каханне і сяброўства дапамагаюць героям перадолець нечаканыя выпрабаванні ў супрацьстаянні з суровай рэчаіснасцю. Рэальнасць у рамане пераходзіць у містыку, а містыка пераплятаецца з гісторыяй.

Выданне рамана «Паўшыя анёлы» ажыццёўлена па заказе і пры фінасавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што Вітаўт Чаропка выступае ў друку з 1988 года. Пісьменнік з’яўляецца аўтарам некалькіх дзесяткаў кніг мастацкай прозы, гістарычных нарысаў: «Храм без бога», «Імя ў летапісе», «Уладары Вялікага Княства», «Гісторыя нашага імя», «Перамога ценю», «Вялікі кнзяь Вітаўт»...

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.