Вы тут

У ДТЗ з мікрааўтобусам пад Смаленскам пацярпелі 13 грамадзян Беларусі


Пасажырскі мікрааўтобус, які перавозіў грамадзян Беларусі, сутыкнуўся з грузавіком на трасе М1 «Беларусь» у Сафонаўскім раёне Смаленскай вобласці. У выніку шпіталізаваны 13 чалавек, адзін з іх — у вельмі цяжкім стане, паведамляе БелТА са спасылкай на ТАСС і прэс-службу губернатара Смаленскай вобласці.


«Сёння раніцай у Сафонаўскім раёне на 298-м км трасы М1 “Беларусь” адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пасажырскага мікрааўтобуса, у якім знаходзіліся 20 чалавек. Па папярэдніх дадзеных, у выніку ДТЗ пацярпелі і шпіталізаваны 13 чалавек. Усе яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што стан дзесяці пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двое — у цяжкім стане, адзін — у вельмі цяжкім.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.