Вы тут

У Беларусі — 79,4 тысячы свабодных рабочых месцаў


У Беларусі колькасць беспрацоўных скарацілася на 10 працэнтаў, а свабодных рабочых месцаў стала больш. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Наймальнікамі на 1 мая заяўлены звесткі аб наяўнасці 79,4 тысячы свабодных рабочых месцаў, або на 9,5 працэнта больш, чым у адпаведны перыяд мінулага года. Запыт на людзей па рабочых прафесіях склаў 62,9 працэнта ад агульнай колькасці вакансій.

Пры гэтым у Мінску на аднаго беспрацоўнага прыпадае больш за 20 вакансій, у Мінскай вобласці — 15,6 вакансіі, Гомельскай — 9,5 вакансіі, Гродзенскай — 8 вакансій, Брэсцкай і Магілёўскай — 5,9 вакансіі, Віцебскай вобласці — 5,3 вакансіі.

У студзені—красавіку 2021 года па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 42,4 тысячы чалавек, з якіх большая частка (22,8 тысячы чалавек) пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021—2025 гады ў студзені—красавіку 2021 года 29,3 тысячы чалавек працаўладкавана на пастаянную работу, 1,5 тысячы чалавек накіравана на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, 10 тысяч — узяло ўдзел у аплачваемых грамадскіх работах і 30 сем'яў беспрацоўных пераселена на новае месца жыхарства і работы.

Таксама ў студзені–красавіку 2021 года па садзейнічанне ў працаўладкаванні ў органы службы занятасці звярнуліся 1112 чалавек з інваліднасцю. З іх працаўладкаваны 606 чалавек: у Магілёўскай вобласці — 127, у Мінску — 95, у Віцебскай вобласці — 89, у Гродзенскай — 88, у Мінскай — 84, у Брэсцкай — 62, у Гомельскай — 61. На навучанне накіравана 55 чалавек: у Гродзенскай вобласці — 15, у Магілёўскай — 11, у Брэсцкай і Мінскай абласцях — па 8, у Гомельскай вобласці — 7, у Віцебскай — 5, а ў Мінску ўсяго 1.

Службай занятасці рэалізоўваюцца розныя меры па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні людзям з інваліднасцю.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.