Вы тут

Sex-балясы. У цэнтры — уВАГА!


Ці ведалі вы, што, аказваецца, мужчыны з пузам самыя прывабныя для жанчын у бягучым годзе? («— Ты такая шчырая са мной. — З чаго ты ўзяў? — Ну дык ты ж жывот не ўцягваеш».) Прынамсі, гэта вынікае з апытання на адным з сайтаў знаёмстваў. У даследаванні ўзялі ўдзел дзве тысячы вольных жанчын, 75 працэнтаў з якіх хацелі б пачаць адносіны з мужчынам, чыя фігура ў сеціве атрымала назву Dad Bod («Татава цела»). Для такога целаскладу характэрныя адсутнасць рэльефу цягліц і наяўнасць лішняй вагі ў раёне жывата. («Вяду здаровы спосаб жыцця, а ён за мной ісці не хоча».) «Адзінокія людзі пачынаюць знаходзіць прывабнымі ўсё больш разнастайныя тыпы фігур, бо ведаюць, як цяжка трымаць сябе ў форме падчас пандэміі», — распавяла віцэ-прэзідэнт сайта знаёмстваў Марыя Саліван. («У краму «Заўтра зраблю» завезлі твой плоскі жывот і ўмацаваную «пятую кропку».)


Амерыканская спявачка Lіzzo.

А вось погляд з іншага боку. Поўная дзяўчына, журналістка Касандра Брэба, сустрэлася з худымі і падзялілася высновамі. Па яе словах, вопыт гэты быў пераважна няўдалы, аднак у выніку ёй удалося зразумець, якіх адносін да свайго цела яна чакае ад партнёраў. («— Любы, зрабі мне, калі ласка, бутэрбродзік. Толькі маленькі! — Зраблю, які атрымаецца. Сама абгрызеш да патрэбных памераў».)

Брэба паскардзілася, што мужчыны рэдка звярталі ўвагу на свае «худыя прывілеі». («Жонка — мужу: — Скажы, я тоўстая? — Не, вядома. Але я правільна разумею: скандал усё роўна будзе?») Для ілюстрацыі яна прывяла сітуацыю, якая адбылася ў метро: яе стройны партнёр змог праціснуцца праз натоўп і не падумаў, што ў яго поўнай сяброўкі гэта не атрымаецца. («Калі яна ўбачыла цану на сродак для пахудзення, бровы падняліся так, што складкі на жываце падцягнуліся самі па сабе».) З-за мноства падобных інцыдэнтаў Касандра расчаравалася ў худых людзях і нават пачала ігнараваць іх профілі ў дадатках для анлайн-знаёмстваў, аднак пазней змагла пераадолець крызіс і падзялілася некалькімі рэкамендацыямі. («Сёння скакала на вагах, пакуль стрэлка не ўтрамбавалася каля адзнакі ў 56 кілаграмаў».)

Дзяўчына параіла худым людзям, якія знаходзяцца ў адносінах з поўнымі, звяртаць больш увагі на іх патрэбы. Гэта дапаможа партнёрам адчуваць сябе ў бяспецы, сутыкнуўшыся з крытыкай іншых людзей. Аматарка анлайн-знаёмстваў адзначыла, што для яе важна ведаць, што партнёр на яе баку. («Найлепшая з дыет — гэта замужжа. Выйшла замуж — можна есці пасля шасці».) Касандра таксама парэкамендавала стройным людзям звярнуць увагу на свае перавагі і заняцца самаадукацыяй.

На думку Брэба, апошняе дапаможа ім зразумець, што кожны дзень перажываюць іх поўныя партнёры і які вопыт гэта фарміруе. («Яна сказала: «Ты быў пустой тратай маёй касметыкі».) Журналістка ўпэўненая, што сябры поўных людзей павінны заўсёды спыняць крытычныя выказванні ў іх адрас, нават калі іх партнёраў няма побач. Акрамя таго, на думку журналісткі, людзі з лішняй вагой маюць асаблівую патрэбу ў дотыках, таму што грамадства пастаянна крытыкуе іх цела і дае ім зразумець, што яны не выглядаюць жаданымі. («— Для жанчыны секс — найлепшае лякарства. — А калі не дапамагае? — Павялічце дозу».)

Ёсць і іншае стаўленне да вагі. Поўная гумарыстка з Аўстраліі Селеста Барбер спецыялізуецца на пародыях фатаграфій «зорак» і знакамітых манекеншчыц. («У мяне атрымалася не толькі захаваць сваю дзявоцкую фігуру, але і ўдвоіць яе».) З-за таго, што фігура ў жанчыны-коміка далёка не мадэльная, атрымліваецца смешна. («Прыгожая зграбная брунетка пазнаёміцца з сімпатычным маладым чалавекам. Мне 19 гадоў і 134 месяцы».) Апошняй «ахвярай» аўстралійкі стала брытанка Эфі Кэтнер. На арыгінальнай фатаграфіі тая пазіруе побач з аўтамабілем з адкрытым багажнікам. Дзяўчына ў мудрагелістым бікіні і панчохах элегантна закінула правую нагу на аўто. Селесце пра такую грацыю застаецца толькі марыць. (Аб'ява: «180 — 120 — 180. Шукаю работу па ўкладцы шпал. Інтым не прапаноўваць».)

Але, нягледзячы на ўсе адрозненні ад арыгінала, кадр гумарысткі выклікае нашмат больш эмоцый. («Здрада з клоўнам — і смех, і грэх».) Стоячы ў гольфах на адной назе, жанчына ледзь захоўвае раўнавагу, але працягвае трымаць сур'ёзны твар. Дызайн бікіні таксама паўтораны «ідэальна». У версіі Барбер ён стаў белы, а чорныя стужкі замяніў скотч. За паўдня пост ацаніла больш за 300 тысяч чалавек. Зрэшты, нядаўні фотаздымак Селесты ў вобразе Бэлы Хадыд набраў больш за паўмільёна лайкаў. («У загсе прызначаюць дату вяселля на месяц наперад, каб нявеста магла пахудзець».)

Як і заўсёды, фанаты ў захапленні ад самаіроніі жанчыны. («Добры апетыт прыходзіць падчас ежы, а выдатны — падчас дыеты».) Іншыя заўважылі, што Барбер так налаўчылася ў сваіх работах, што са скотча цяпер можа «зляпіць» любое адзенне. Не трэба спыняцца на бікіні — лепш адразу рабіць цэлую калекцыю. («Мужчыны ўвесь час бегаюць або за «харошанькімі», або ад «страшненькіх».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.