Вы тут

Нацыянальны банк уводзіць у эксплуатацыю партал «Рэгістрацыя валютных дамоваў»


У мэтах рэалізацыі палажэнняў новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 лiпеня 2003 г. № 226-З «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі», накіраванай на лібералізацыю валютных адносін і спрашчэнне парадку правядзення валютных аперацый, Нацыянальны банк уводзіць у эксплуатацыю вэб-партал «Рэгістрацыя валютных дамоваў», інфармуе ўстанова.


З 9 ліпеня 2021 г. уводзіцца ў дзеянне сістэма валютнага маніторынгу Нацыянальнага банка, адной з асноўных складнікаў функцыянавання якой з’яўляецца рэгістрацыя валютных дамоваў на вэб-партале.

Так, з названай даты рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь неабходна будзе рэгістраваць на вэб-партале, размешчаным на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка, валютныя дамовы, заключаныя c нерэзідэнтамі. Рэгістрацыі падлягаюць валютныя дамовы, сума грашовых абавязкаў на дату заключэння якіх не вызначана або роўная цi перавышае ў эквіваленце 2000 базавых велічынь для фізічных асоб і 4000 базавых велічынь для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У цяперашні час карыстальнікі вэб-партала могуць стварыць асабісты кабінет, а таксама ў тэставым рэжыме ажыццявіць рэгістрацыю валютных дамоваў.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.