Раніцай у Браслаўскі РАУС ад медыкаў паступіла паведамленне, што на пашы каля вёскі Герчаны з множнымі траўмамі быў знойдзены труп 48-жывёлавода.
Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні загінуламу ўдарамі капытоў прычынілі каровы, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Праваахоўнікам напарнік загінулага распавёў, што заўважыў, як мужчына ўпаў на зямлю, і па ім прайшліся жывёлы. Пасля гэтага вясковец устаў, зрабіў некалькі крокаў і страціў прытомнасць. Выратаваць яго не ўдалося.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю — pixabay.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.