Вы тут

Як будуць налічваць плату за тэхабслугоўванне ліфтаў з 1 верасня, распавялі ў Міністэрстве ЖКГ


Плата за тэхнічнае абслугоўванне ліфта з 1 верасня 2021 г. будзе вылічацца зыходзячы з агульнай плошчы кватэры. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


У міністэрстве растлумачылі, што такі парадак прадугледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2020 г. № 490 «Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2021 год». Плануецца, што тарыф складзе 0,0584 рубля за 1 м2, гэта значыць чым больш пляц кватэры, тым больш уласніку давядзецца заплаціць за тэхабслугоўванне ліфта.

Акрамя таго, з верасня па новай схеме стануць налічваць плату за санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома (прыбіраць пад’езды), а таксама за электраэнергію на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, выключаючы ліфт. За гэтыя паслугі, як і за тэхабслугоўванне ліфта, будуць спаганяць аплату зыходзячы з агульнай плошчы кватэры, а не па ліку зарэгістраваных у кватэры людзей. Да 23 сакавіка 2016 г. гэтыя паслугі аплачваліся ў залежнасці ад агульнай плошчы жылля.

У ведамстве адзначылі, што кошт абслугоўвання ліфта і санітарнага ўтрымання дапаможных памяшканняў залежыць не столькі ад колькасці жыхароў, колькі ад пераліку і перыядычнасці рэгламентных работ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.