Вы тут

Не — развалу і анархіі!


Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі:

— Вельмі ўважліва сачыў за сустрэчай Кіраўніка дзяржавы з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці. Як сын франтавіка і партызанскай сувязной, як грамадзянін і пісьменнік высока цаню мужнасць і рашучасць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў адстойванні выбару пераважнай большасці народа, у барацьбе за мір і шчасце на беларускай зямлі.


Сёння, як ніколі, мы павінны працаваць на яднанне нашага народа, на сувязь паміж пакаленнямі. На стваральнасць, сяброўства і супрацоўніцтва як з суседнімі, так і з далёкімі краінамі. На ўзвышэнне чалавека працы, дабрыні, годнасці, любові — сапраўднага чалавека нашага часу.

Нам ёсць чым ганарыцца, што развіваць і ўмацоўваць! Мы жывём у міралюбнай, працавітай, квітнеючай, цудоўнай краіне. Захаваць яе суверэннасць, парадак і законнасць — наш святы абавязак і клопат. Бачу гэта і ў адметным умацаванні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, што з’яўляецца магутным фактарам захавання незалежнасці, далейшага развіцця эканомікі, дзяржаўнага росквіту, павышэння народнага дабрабыту.

Нястомная праца, пастаянны клопат пра чалавека-стваральніка, належная ўвага да нацыянальнай культуры, вернасць лепшым народным традыцыям, любоў да ўсяго роднага, міралюбнасць і разважлівасць яшчэ больш з’яднаюць нас, накіруюць нашу энергію, нашы сілы і таленты на выдатную, прыгожую будучыню. Галоўнае — працаваць, аддана любіць Радзіму, не здраджваць сваім гераічным бацькам, дзядам і прадзедам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.