Вы тут

Студэнты БДУ распрацавалі дызайн пакояў рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў


У каманду ўвайшлі чацвёртакурснікі факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Вераніка Міхнавец, Анастасія Скакун, Паліна Іванчык, Вікторыя Іванчык, Лізавета Гіцук, Марыя Галіца і Яна Волкава, якія працавалі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры мастацтваў і дызайну асяроддзя Алены Матросавай.


Дзяўчаты стварылі праект дызайну інтэр'еру пяці жылых памяшканняў для сумеснага пражывання бацькоў і дзяцей у гасцявым корпусе «Рамонкавае поле» Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў. На працягу двух месяцаў яны займаліся стварэннем стылістыкі памяшканняў, падборам колеравай палітры, мэблі, тэкстылю, дэкору. Таксама студэнткі выканалі трафарэтную размалёўку сцен у калідоры з выявамі прыроды і жывёл.

У прэс-службе ўніверсітэта паведамілі, што каманда дызайнераў факультэта сацыякультурных камунікацый супрацоўнічае з цэнтрам ужо на працягу пяці гадоў. За гэты час было аформлена некалькі навучальных класаў. Таксама плануецца правядзенне касметычнага рамонту ў памяшканнях трэцяга паверха гасцявога корпуса «Рамонкавае поле» рэабілітацыйнага цэнтра.

За сваю работу члены дызайнерскага калектыву БДУ ўзнагароджаны падзякамі Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Ажывілі «Рамонкавае поле»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.