Вы тут

Юнак з прыстойнай сям’і трапіўся з Мефедронам


За першае паўгоддзе гэтага года толькі ў Першамайскім раёне сталіцы распачата 67 крымінальных спраў па арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў»), тры з якіх — у дачыненні да непаўналетніх, распавялі ў Першамайскім РУУС агенцтву «Мінск-Навіны». 


У адной з соцсетах 17-гадовы хлопец атрымаў паведамленне ад невядомага карыстальніка з прапановай палепшыць сваё матэрыяльнае становішча, — абяцалі плаціць да 150 долараў у дзень. Той пагадзіўся.

Далей яму распавялі аб мерах канспірацыі, сістэме штрафаў і ўзнагарод, а таксама дзе забраць першую партыю наркотыкаў. Так падлетак стаў працаваць закладнікам на інтэрнэт-краму па продажы забароненых рэчываў.

Малады чалавек паспеў «папрацаваць» толькі пяць дзён і быў затрыманы супрацоўнікамі наркакантролю. Пры ім выявілі 25 гр. мефедрона — усяго ён намерваўся раскласці больш за 61 грама гэтага псіхатропу. У тэлефоне хлопца меліся геаграфічныя каардынаты і здымкі зробленых ім схованак, а таксама перапіска з куратарам. Ён рабіў закладкі на вуліцах Валгаградская, Кедышкі, Чайкоўскага, Суворава, пр. Незалежнасці.

Варта адзначыць, што юнак з шчаснай сям’і: мама — настаўніца, бацька — святар. Сваю правіну ён патлумачыў тым, што ў бацькоў нібыта былі пэўныя матэрыяльныя цяжкасці, і такім вось спосабам ён хацеў ім дапамагчы. Аднак тыя гэтую версію не пацвердзілі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.