Вы тут

Ода гарбузу


Упрыгажэнне любога агарода — гарбузы. Непатрабавальная культура, расце сабе пад сонцам і дожджыкам, не мае патрэбы ў штодзённай апецы, дзень за днём наліваецца, круглее, фарбуецца пад само вечаровае сонца. У канцы верасня — пачатку кастрычніка, калі агародныя работы завяршаюцца, гаспадарская зямелька яшчэ свеціцца апошнім — гарбузовым, круглатварым ураджаем. Не вам казаць, чаму такая любоў і пашана ў нашых землякоў да гарбуза і колькі ў яго спелым плодзе вітамінаў і карысных рэчываў для чалавека! Узяць, напрыклад, гарбузовую кашу, альбо сушаныя «газбузікі» (так на маёй Случчыне называюць насенне гэтай культуры).


Кожная восень, а гэта на працягу дзесяцігоддзяў, узнагароджвае мяне сюжэтам на «гарбузовую» тэму — і мой фотаархіў багацее, як той самы гарбуз наліваецца пад шчодрым сонейкам. Вось і сёлета, літаральна на тым тыдні, праязджаючы па дарозе на Чачэрск, убачыў грузавую машыну, напоўненую да бартоў аднымі гарбузамі: ну чым не сюжэт да фотарэпартажа пра восень, пра ўраджай?!. Вырашыў фатаграфіямі некалькіх гадоў скласці оду агароднаму асілку і яго працавітым гаспадарам.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.