Вы тут

Нялёгкая мацярынская праца


Намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці РУП «Белпошта» Алена Драздовіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Анжаліка Дробава наведалі сям'ю шматдзетнай мамы Святланы Дзёмкі, якая выхоўвае 10 дзяцей, паштальёна па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі вытворчасці «Мінская пошта». Павіншаваўшы Святлану Мікалаеўну з Днём маці, Алена Васільеўна і Анжаліка Яўгенаўна пажадалі ўсім моцнага здароўя, а шматдзетнай маме цярпення, мудрасці і сіл, каб выхаваць годнае падрастаючае пакаленне, уручылі ёй кветкі, прысмакі і падарункі для дзяцей.


Святлана Мікалаеўна Дзёмка ў 2008 годзе ўганаравана высокай дзяржаўнай узнагародай — ордэна Маці. На пошту яна прыйшла ў 2013-м і ўжо 8 гадоў займае ганаровыя рады паштавікоў. Зараз Святлана Мікалаеўна знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў і хутка плануе вярнуцца на любімую работу.

Сяр­гей РУЧАНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.