Вы тут

Sex-балясы. Во «папалі»!


Нічога, як той казаў, не прадвяшчала... («Каханы мужчына — гэта той, які бачыў вас п'янай, аголенай, без макіяжу, у слязах, слухаў вашу розную лухту і, як ні дзіўна, які дагэтуль з вамі».) Шпацырую неяк па рэдакцыйным калідоры лёгкай джазавай паходкай, а насустрач з пакоя выходзіць каляжанка. І нечакана пытаецца: «Ты ведаеш словы гэтай песні?». І пачынае напяваць матыў. Крыху сумеўшыся ад нечаканасці, я праз секунду ў адказ: «Ты адэсіт, Мішка, а гэта значыць...» Каляжанка: «Во! Адэсіт!». Вяртаецца ў пакой, з якога выйшла і гучна гаворыць іншай супрацоўніцы: «Адэсіт, а не трансвестыт!» Такім чынам, тэма сённяшніх нататак — як людзі «паляцца» ў самых розных сітуацыях.


Фота: pixabay.com

Дык вось, карыстальніца TіkTok з ЗША распавяла, як ёй удалося выкрыць здраду і выгнаць нявернага хлопца. Па словах Бейлі Хантэр, яна падслухала, пра што той гаварыў у сне, і запомніла жаночыя імя і прозвішча, якія ён прамовіў. Назаўтра яна спытала ў яго, хто гэта. Той адказаў, што так клікалі дзяўчыну, якая калісьці вучылася з ім у школе. («Калі жанчына сходзіцца з табой, не кахаючы, яна прымусіць цябе расплаціцца за гэта. А калі яна кахае, дык прымусіць цябе заплаціць яшчэ даражэй».) Хантэр не паверыла і напісала ёй у Facebook. «Яна кажа: «Не лезь не ў сваю справу, ты проста яго ненармальная былая». Я такая: «Якая былая, прабачце? Ён жыве ў мяне дома, ездзіць на працу на маёй машыне, яго тэлефон аплачаны мной, я цалкам не былая», — расказала жанчына ў TіkTok. («Наварыла баршчу, бульбачкі, насмажыла грыбочкаў і мяса, нарэзала агурок... Сяджу, гляджу на ўсё гэта: чагосьці не хапае — ці то мужыка, ці то гарэлкі».)

Такі адказ толькі ўзмацніў яе падазрэнні. Яна запрасіла дэталізацыю тэлефонных размоў і выявіла 45-хвілінны званок на незнаёмы нумар. Пасля гэтага Хантэр вырашыла разарваць адносіны і выгнала мужчыну з дома. («Мне прыснілася, што мая дзяўчына прыкончыла мяне сякерай, а калі я прачнуўся і расказаў ёй пра гэта, яна проста адказала: «Ну, значыць, ты сам быў вінаваты». Карацей, у выніку я прабачаўся перад ёй за тое, што яна мяне забіла».) Калі мужчына адмовіўся вяртаць ёй тэлефон, яна звярнулася да аператара сувязі і папрасіла заблакіраваць прыладу як крадзеную. Таксама Хантэр прадала рэчы, якія былы хлопец пакінуў у яе, у тым ліку аўтамабіль. («— Да вяселля мая жонка была самай цудоўнай жанчынай на планеце». — «Маю таксама ў загсе сурочылі...»)

А карыстальніца Reddіt пад нікам catwoesthrowaway падзялілася гісторыяй пра тое, як выпадкова падслухала размову свайго каханага. Дзяўчына высветліла, што мужчына груба паводзіць сябе з яе коткай, і таксама выгнала яго з дому. («Бабам шкодна глядзець фільмы пра каханне, а мужыкам — стужкі «для дарослых». І адны, і другія пачынаюць думаць, што такое магчыма ў жыцці».) Апавядальніца паведаміла, што разам з імі жыве яе котка Мілі, якая вельмі дарагая для дзяўчыны. («Я ніколі не называў сябе котаўладальнікам. У мяне няма ніякіх ілюзій наконт таго, хто кім валодае».) Аднойчы ўвечары, калі дзяўчына была на кухні, мужчына вярнуўся дадому. «Ты цалкам бескарыснае стварэнне», — пачула яна яго словы, звернутыя да жывёлы. («— Здароў, Пятровіч! Як жыццё?» — «Умееш ты пакрыўдзіць...») Гераіню гісторыі спалохаў халодны і злы тон яе бойфрэнда. Яна прыбегла ў пакой, узяла котку на рукі і пачала крычаць на каханага. Затым апавядальніца запатрабавала, каб ён неадкладна сышоў з яе кватэры. Мужчына сказаў, што яму няма куды ісці, аднак дзяўчына адказала, што яе не хвалюе гэта праблема. («— Хачу хамяка». — «Яго трэба даглядаць, прыбіраць за ім, рэгулярна карміць, мяняць ваду, гуляць з ім». — «Хачу быць хамяком».) У выніку яна прызнала, што дзейнічала занадта агрэсіўна і імпульсіўна і папрасіла прабачэння ў каханага. «Ён мой хлопец, а я ўвесь час адмаўлялася ісці на кампраміс», — сказала дзяўчына.

А вось вам яшчэ гісторыя пра тое, як мужчына жартам прыдумаў пікантны пароль і здзівіў ім работніцу банка. («Сумленне — гэта ўнутраны голас, які кажа: не трэба рабіць тое, што ты ўжо зрабіў».) Карыстальнік Reddіt пад нікам guywhomakesbadjokes распавёў, што завёў банкаўскую картку з дапамогай дадатку, аднак праз месяц зразумеў, што яму не падабаецца абслугоўванне. Мужчыне давялося асабіста прыйсці ў аддзяленне, каб закрыць рахунак. У банку яго праблемай занялася жанчына, якая была неверагодна прыгожай. Яна сказала кліенту, што, каб завяршыць аперацыю, трэба назваць пароль.

Тады ён раптам усвядоміў, што яго пароль быў bіgdіck69... Іншымі словамі, «мужчынскі гонар 69». Ну, вы зразумелі?.. («У дарослых мужчын вёсак Веларыба і Велабаджа навукоўцы ўстанаўлівалі памер «таго самага». Высветлілася, што ў прадстаўнікоў першага населенага пункта ён складае 16 сантыметраў, а ў другога — 22 сантыметры. Справа ў тым, што ў Веларыба праводзілі замеры, а ў Велабаджа — апытанне».) Мужчына дадаў, што тая хвіліна была самай доўгай у яго жыцці і што, прамаўляючы пароль, ён спадзяваўся, што зямля праваліцца і праглыне яго. («Калі ёсць што сказаць, тады і прамаўчаць лягчэй».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.