Вы тут

Энергія добрых спраў


Лічбавізацыя паліўна-энергетычнага комплексу, аспекты ядзернай энергетыкі і развіццё электратранспарту – гэтыя і іншыя актуальныя тэмы абмяркоўваліся на XXV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме.


Беларусь узяла арыенцір на павышэнне энергаэфектыўнасці і энергазберажэння. Толькі за апошнія дзесяць гадоў энергаёмістасць ВУП краіны знізіўся ў 1,2 раза. А за доўгі час правядзення Energy Expo стаў цэнтральнай пляцоўкай для дыялогу паміж прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, энергетычных кампаній, арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць абсталявання, навуковай супольнасці.

Так, цэлы шэраг мiнiстэрстваў — энергетыкi, прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, прамысловасцi, жыллёва-камунальнай гаспадаркi — праводзілі ў Мiнску XXV Беларускi энергетычны i экалагiчны форум. Характэрна, што сёлета юбiлей мерапрыемства супаў з 90-годдзем беларускай энергасiстэмы.

Між іншым, у форуме прынялі ўдзел больш за 200 арганiзацый з сямi краiн, у тым лiку вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галiны нашай краiны, а таксама Расатам, Siemens, Honeywell, Rrohne, “Таўрыда Электрык” i iншыя. Праграма мерапрыемства ўключала мiжнародныя спецыялiзаваныя выстаўкі “Энергетыка. Экалогiя. Энергазберажэнне. Электра”, Oil&Gas Technologies, “Атам-экспа-Беларусь”, “ЭкспаСвет”, “Водныя i паветраныя тэхналогii”, “ЭкспаГорад” i XXV Беларускi энергетычны i экалагiчны кангрэс.

— Падчас форуму мы абмяркоўвалі стратэгiчныя кірункі развiцця энергетычнай сферы, важныя для жыхароў нашай краiны, — адзначыла Вольга Пруднiкава, намеснiк мiнiстра энергетыкi.

Безумоўна, з уводам у эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС iстотна змянiўся палiўна-энергетычны баланс нашай краiны. Адпаведна змены адбылiся ў структуры вытворчасцi электрычнай энергii, а таксама спажывання энерганосьбiтаў. Электрычнасць прыходзiць як першасны носьбiт для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння. З’явiўся новы вiд транспартных сродкаў ва ўсёй iх лiнейцы, пачынаючы ад грамадскага i заканчваючы асабiстым.

Iнтэнсiўнае развiццё гэтых кірункаў патрабуе адпаведнай электрасеткавай iнфраструктуры, нарматыўна-прававога рэгулявання. Заўсёды выклiкаюць цiкавасць пытаннi тарыфнай палiтыкi. Размова падчас форуму таксама вялася аб уцягваннi ў энергетычны баланс цвёрдых камунальных адходаў, мясцовых i аднаўляльных крынiц энергii.

Сёння з пункту гледжання лічбавiзацыi і аўтаматызацыi працэсаў палiўна-энергетычны комплекс — адзiн з найбольш перадавых у эканомiцы. Мiнiстэрства энергетыкi працуе над перспектыўнымi праектамi, якiя закранаюць пытаннi разумнага горада, укаранення ўнiверсальных сiстэм кантролю вымярэння, перадачы даных аб спажываных энергарэсурсах, аўтаматычнага разлiку i налiчэння платы за жыллёва-камунальныя паслугi i карыстання ў рэжыме анлайн усiмi iнфармацыйнымi рэсурсамi i паслугамi, якiя могуць прапанаваць лiчбавыя платформы.

Як вядома, у краіне нядаўна прынятая дзяржпраграма па развіцці электратранспарту, згодна з якой, у прыватнасці, пасажырскі транспарт плануюць актыўна пераводзіць на электрычнасць.

— Мы ставім амбіцыйную задачу да 2025-м перавесці на электрычнасць у гарадах амаль палову пасажырскага транспарту. Гэта немагчыма зрабіць без новых матэрыялаў, тэхналогій, назапашвальнікаў энергіі, якія сёння распрацоўваюцца і ствараюцца, — адзначыў старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

Між тым ключавымi ў экспазiцыi Мiнпрыроды на форуме сталі прэзентацыi тэхналогiй у галiне аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага прыродакарыстання, аднаўляльнай энергетыкi, абарачэння i эфектыўнага выкарыстання адходаў. Мiнпрыроды таксама была арганiзатарам навукова-практычнай канферэнцыi аб развiццi зялёнай эканомiкi. Мерапрыемства стала ўнiкальнай пляцоўкай для дыскусiй аб удасканаленнi экалагiчнай палiтыкi.

Аляксандр Піменаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.