Вы тут

Выстава карцін з сімвалам 2022 года адкрыецца ў Віцебску


У канцэртнай зале «Віцебск» 29 лістапада прэзентуюць дэбютную персанальную выставу «Тыгры і эмоцыі» мастачкі Аліны Нікіцінай, паведамілі ў Цэнтры культуры «Віцебск», перадае БелТА.


Віцебская мастачка — пастаянны ўдзельнік вернісажа на праектах «Славянскага базару». Яе аўтарскія працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Германіі, Ізраілі, Літве, Расіі, Турцыі, Украіне і Францыі.

«Тыгры і эмоцыі» — мастацкі праект, прысвечаны сімвалу надыходзячага 2022 года. Серыя работ прыдумана і падрыхтавана за два месяцы і цалкам прысвечана грацыёзным драпежнікам. Выявы тыграў лічацца талісманамі, закліканымі абараняць дом і яго насельнікаў. Вядома, што такі абярэг умацоўвае здароўе, прыцягвае поспех і гарманізуе адносіны. Натхніўшыся гэтымі фактамі, пры стварэнні карцін мастачка ўклала ў кожную працу сваю станоўчую энергетыку, каханне, пяшчоту, гармонію, мэтанакіраванасць і ўпэўненасць, каб падзяліцца пазітыўнымі пачуццямі і эмоцыямі з гледачамі. Праз мастацкія палотны транслююцца не толькі малюнкі, але і адчуванні«, — распавялі арганізатары.

Выстава настроіць наведвальнікаў на святочны лад і зарадзіць навагоднім настроем. Карціны можна будзе ўбачыць у ложы а КЗ «Віцебск» да 27 снежня. Уваход вольны.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.