Вы тут

Мінчанку прыгаварылі да 2 гадоў калоніі за ДТЗ з загінуўшым і двума пацярпелымі


Пракуратура Пухавіцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржабвінавачанне ў дачыненні да 23-гадовай мінчанкі, па віне якой у ДТЗ у Пухавіцкім раёне адзін з вадзіцеляў загінуў, двое пасажыраў атрымалі цялесныя пашкоджанні, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.


На судзе ўстаноўлена, што абвінавачаная днём 10 чэрвеня ехала за рулём аўтамабіля Opel Vectra з хуткасцю каля 36 км/гадз па дарозе з боку вёскі Энергія Пухавіцкага раёна ў напрамку трасы М-5 Мінск — Гомель. Пад’язджаючы да скрыжавання, вадзіцель магла бачыць устаноўлены па ходзе руху знак «Саступіце дарогу», а таксама мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter, які ехаў па галоўнай дарозе. Нягледзячы на патрабаванні ПДР, абвінавачаная працягнула рух з той жа хуткасцю. Пасля таго, як яна выехала на скрыжаванне, адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам.

У выніку ДТЗ вадзіцель Mercedes-Benz атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр праз пяць дзён у бальніцы. Адна з яго пасажыраў атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, другая — менш цяжкія.

У судзе абвінавачаная віну не прызнала.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Пухавіцкага раёна вынес абвінаваўчы прысуд: 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Таксама абвінавачаная пазбаўленая права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на 5 гадоў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.