Вы тут

Сведчанні злачынстваў на беларуска-польскай граніцы, сабраныя пад вокладкай кнігі


У выданні прадстаўлены факты і дакументальныя паказанні беларускіх і замежных журналістаў аб злачынствах супраць бежанцаў, здзейсненых уладамі Польшчы і Літвы, а таксама прадстаўнікамі шматлікіх службаў гэтых дзяржаў на сумежных з Беларуссю ўчастках дзяржаўнай граніцы летам і восенню гэтага года. Кніга, якая ўбачыла свет у выдавецтве «Беларусь», — адзін з вынікаў шырокага грамадскага расследавання злачынстваў супраць бежанцаў.


— Выданне прысвечана тым падзеям, якія цяпер без перабольшання на слыху ва ўсяго свету, — адзначыў падчас прэс-прэзентацыі кнігі, якая адбылася ў Доме прэсы, старшыня праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае грамадства «Веды» Вадзім ГІГІН. — Апублікаваныя даныя адлюстроўваюць злачынныя дзеянні польскіх і літоўскіх сілавікоў, а таксама палітыкаў, якія аддаюць гэтыя злачынныя загады. Да кнігі вялікую цікавасць праяўляюць за мяжой, у першую чаргу ў Расійскай Федэрацыі. Некалькі выдавецтваў на тэрыторыі Еўрапейскага саюза выступілі з ініцыятывай яе выдання на англійскай, а магчыма, і на італьянскай мовах.

У работу па зборы фактаў актыўна ўключыўся Выдавецкі дом «Беларусь сегодня». У планах аўтараў праекта — зафіксаваць і сведчанні бежанцаў. «Яны расказваюць аб тым, што адбылося, але калі трэба зафіксаваць іх персанальныя даныя, бежанцы маўчаць: баяцца помсты ў тым ліку з боку тых рэжымаў, бо разумеюць, што гэта адзіная прастора Еўрапейскага саюза», — акцэнтаваў увагу Вадзім Гігін.

Як заўважыў старшыня камісіі па этыцы Беларускага саюза журналістаў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, кніга застанецца ў гісторыі і будзе запатрабаваная грамадствам, усімі людзьмі, якія хочуць ведаць праўду. «Трэба зафіксаваць усе злачынствы, каб пасля можна было аргументавана паказваць многім народам, спажыўцам медыя сваю пазіцыю, а таксама дэманстраваць агульнаеўрапейскія факты, да чаго прыводзяць тыя ці іншыя тэндэнцыі ў зносінах паміж дзяржавамі, палітычнымі сістэмамі, — падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч. — Калі мы не азірнёмся назад і не паглядзім на вопыт палітычнай гісторыі другой паловы стагоддзя, не зразумеем, як выходзілі з крызісу пасля той страшнай бойні, учыненай нацысцкай Германіяй».

— Мы цяпер назіраем вельмі небяспечны працэс краху той сістэмы, якая ўзнікла пасля 1945-га года, — заявіў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей ДЗЕРМАНТ. — Нагадаю, што менавіта па выніках Другой сусветнай вайны была прынята Дэкларацыя правоў чалавека, а таксама створана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Гэтыя інстытуты, дзе з аднаго боку — абарона і выкананне правоў чалавека, а з другога — міжнародная арганізацыя, у юрысдыкцыю якой уваходзіць у тым ліку абарона ўразлівых асоб, бежанцаў. Па сутнасці, уся еўрапейская гуманістычная традыцыя, якая пасля 1945 года была на вяршыні свайго развіцця, сёння перажывае не проста крызіс, а крушэнне.

На думку палітолага, працэс бесчалавечных адносін да бежанцаў звязаны і з працэсам рэабілітацыі нацызму, які і быў асноўнай страшнай сілай падчас Другой сусветнай вайны, якая пагарджала элементарнымі правамі чалавека і выбудавала расавую іерархію ў адносінах да іншых людзей, акрамя немцаў. «Тое ж самае, па сутнасці, адбываецца і цяпер, — заўважыў палітолаг. — Дэгуманізацыя, якую мы назіраем у Еўрапейскім саюзе, — гэта трывожны і жудасны сігнал».

Неўзабаве кніга з'явіцца ва ўсіх кнігарнях. Па яе матэрыялах створаны інтэрнэт-праект — які будзе ўвесь час абнаўляцца і стане пашыраным працягам кнігі.

Вераніка КАНЮТА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Для тых, хто хоча ведаць праўду

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Змены ў падатковы кодыэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодыэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

Грамадства

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Ідэя стварыць гурток авіямадэлістаў у нейкім сэнсе звязана і з размяшчэннем побач з райцэнтрам былога ваеннага аэрадрома.