Вы тут

«Мяшкоў Брэст» перамог БДУФК-СКА ў чэмпіянаце Беларусі


Гандбалісты клюбу «Мяшкоў Брэст» замацаваліся на лідэрскай пазіцыі ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Сёння дзеючыя чэмпіёны краіны перамаглі на сваёй арэне гасцей са сталічнага БДУФК-СКА з лікам 32:26. Гэта 11-я вікторыя берасцейцаў у 12 праведзеных паядынках цяперашняга першынства. Для мешкаўцаў сённяшняя сустрэча стала праверкай сіл перад чарговай гульнёй групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. У бліжэйшую сераду, 8 снежня, «Мяшкоў Брэст» прыме ў сябе дома лідара папярэдняй групы а французскі «Манпелье».

У іншым сённяшнім матчы чэмпіянату Беларусі гандбалісты Магілёўскага клуба «Машэка» на сваёй арэне адолелі з мінімальнай перавагай «Гомель» — 26:25.

У актыве каманды «Мяшкоў Брэст» цяпер 23 ачкі, у мінскага СКА 17 балаў, «Машэка» мае ў сваім актыве 15 ачкоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.