Вы тут

Музей гісторыі беларускай літаратуры падрыхтаваў праграму для дзяцей «Калядныя цуды»


Аб традыцыях святкавання аднаго з галоўных зімовых свят раскажуць у інтэрактыўна-пазнавальнай праграме «Калядныя цуды» з 20 снежня па 21 студзеня, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.


Праграма праводзіцца падчас экспанавання новай выставы музея, прысвечанай традыцыям святкавання Каляд у Беларусі.

«Нашы госці змогуць даведацца, чаму ў гадавым крузе народных абрадаў і свят Каляды займалі першае месца, якія песні спявалі, як варажылі і якія стравы рыхтавалі на свята раней. Яны пазнаёмяцца з абрадавымі каляднымі гульнямі і забавамі», — расказалі арганізатары.

У музеі адзначылі, што ў час сустрэчы з юнымі наведвальнікамі будзе прыдуманы новы калядны абрад. Арганізуюць і «Калядную майстэрню», дзе дзеці змогуць зрабіць ёлачную цацку-сюрпрыз сваімі рукамі. Да ўдзелу запрашаюцца наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных узростаў у складзе групы ці сям’і.

Запіс па тэлефонах: 8 (017) 363-56-21, 8 (017) 363-94-65

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.