Вы тут

Новым канцлерам Аўстрыі стаў Карл Нехамер


Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандэр Ван дэр Бэлен сёння прывёў да прысягі новага канцлера Рэспублікі Карла Нехамера, паведамляе выданне Kronen Zeitung, перадае БелТА.


Былы кіраўнік МУС Аўстрыі Карл Нехамер змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Шаленберга, які пасля сваёй адстаўкі зноў узначаліў МЗС краіны. Удакладняецца, што новым кіраўніком МУС Аўстрыі стаў былы другі старшыня парламента Герхард Карнер.

Як паведамляе ТАСС, перастаноўкі ва ўрадзе Аўстрыі адбыліся ў выніку абвешчанага 2 снежня сыходу Себасцьяна Курца з пасады лідара Аўстрыйскай народнай партыі і з палітыкі ў цэлым. Да гэтага, у кастрычніку 2021 года, ён быў вымушаны пакінуць пасаду канцлера з-за расследавання, якое вядзецца ў дачыненні да яго па падазрэнні ў дапамаганні хабарніцтву і злоўжыванні даверам.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.