Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Напярэдадні Каляд можа нарэшце здзейсніцца запаветная мара. Пачынаць сур'ёзныя справы на гэтым тыдні не рэкамендуецца. 4 ці 5 студзеня прывядзіце сябе ў парадак: наведайце першы раз у новым годзе салон прыгажосці, асвяжыце прычоску і колер валасоў. Да канца тыдня нічога сур'ёзнага не плануйце — усё можа пайсці зусім не так, як вам хацелася б.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. У гэтыя дні можаце крыху засумаваць. Магчымыя непрыемныя высвятленні адносін са сваякамі і каханым чалавекам. Пачакайце з важнымі рашэннямі і не спальвайце масты. Зоркі рэкамендуюць правесці святочныя дні ў новай кампаніі і ўдалечыні ад дому.


БЛІЗНЯТЫ. Пажадана крыху адасобіцца ад навакольных і дазволіць сабе і ім жыць сваім жыццём. Нікому не давайце парад і не дзяліцеся сваім меркаваннем па тым ці іншым пытанні. Ніхто гэтага не ацэніць. Лепш займіцеся сабой. 4 і 5 студзеня — выдатны час для касметычных працэдур.


РАК. У пачатку новага года захочацца крутых змен у сваім жыцці. Адважвайцеся! Пачнецца іх рэалізацыя, верагодна, з асабістага жыцця. У калядныя святы вялікі шанц пачаць новыя адносіны. Не выключана, што суджаным апынецца чалавек, з якім вы даўно знаёмыя.


ЛЕЎ. Давядзецца пражыць складаны ва ўсіх адносінах тыдзень. Заўчасна не расслабляйцеся, адмоўцеся ад удзелу ў забаўляльных мерапрыемствах. Паспрабуйце закрыць усе рабочыя пытанні і зняць рознагалоссі з партнёрам, каб не вяртацца да гэтага пасля свят.


ДЗЕВА. У вас усё проста выдатна! Выдатны настрой і душэўны ўздым дапамогуць лёгка справіцца з задачамі любой складанасці, якія ўсё ж такі давядзецца вырашаць у пачатку тыдня. Законныя выхадныя правядзіце як душа жадае. Масу прыемных эмоцый падораць зносіны з дзецьмі і любімымі.


ШАЛІ. У гэты калядны тыдзень будзе шмат нечаканасцяў — як прыемных, так і не вельмі. Але ў вашых сілах зрабіць так, каб яны ў любым выпадку пайшлі на карысць не толькі вам, але і вашым блізкім. Зоркі папярэджваюць: не ўвязвайцеся ў грашовыя авантуры і давярайце сваім каханым.


СКАРПІЁН. Вам пашанцуе ў фінансавых пытаннях. Магчыма, на рабоце дадуць прэмію да свята ці вы нечакана выйграеце ў латарэю. Толькі нікому не расказвайце пра гэта і не спяшайцеся з расходамі. Для буйных пакупак час непрыдатны. Святы правядзіце са старымі сябрамі.


СТРАЛЕЦ. На працягу гэтага тыдня настрой будзе не вельмі святочны. Абставіны сямейнага жыцця запатрабуюць ад вас умення дзейнічаць разумна, узважана, без лішніх эмоцый. Не падайце духам! Да таго ж загаданае пад бой курантаў жаданне мае выдатныя шанцы спраўдзіцца.


КАЗЯРОГ. Астролагі раяць адмовіцца на гэтым тыдні ад шумных застолляў. Цяпер вам трэба як мага больш увагі аддаваць дзецям і родным людзям. Камусьці з іх можа спатрэбіцца тэрміновая дапамога. Каляды сустракайце ў коле сям'і ці з блізкім па духу чалавекам.


ВАДАЛІЎ. Для вас тыдзень будзе трыўмфальным як на рабоце, так і ў асабістым жыцці. Цалкам магчымыя павышэнне зарплаты і казачны сюрпрыз ад дарагога чалавека. А каб шчасце было поўнае, падрыхтуйце зваротны, не менш казачны сюрпрыз для сваёй палоўкі на Каляды.


РЫБЫ. Большасць хатніх клопатаў пасля святкавання Новага года можа легчы на ??вашы плечы. Ёсць вялікая верагоднасць, што блізкія людзі могуць захандрыць і расклеіцца. Так што давядзецца яшчэ і паднімаць ім настрой. Вы справіцеся! У гэтыя дні астролагі не раяць адпраўляцца ў падарожжы — лепш іх правесці дома. У канцы тыдня вашаму знаку задыяка дазваляецца ленавацца і нічога не рабіць.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.