Вы тут

Новы сезон віктарыны «Я ведаю!» стартуе на тэлеканале «Беларусь 1»


Пяты сезон сямейнай шоу-віктарыны «Я ведаю!» Белтэлерадыёкампаніі стартуе 15 студзеня на тэлеканале «Беларусь 1». У першым выпуску гледачоў чакае інтэлектуальнае спаборніцтва сярод вучняў пятых класаў.


Фота: Белтэлерадыёкампанія.

Новы сезон шоу выйдзе ў эфір пад знакам пяцігадовага юбілею і захавае ўсё найлепшае, за што віктарына выхаднога дня палюбілася шматлікай аўдыторыі ў мінулыя гады. Амбіцыйныя і цікаўныя школьнікі, ліцэісты і кадэты з розных рэгіёнаў Беларусі паспяхова прайшлі папярэдні адбор і зусім хутка будуць прадстаўляць родныя навучальныя ўстановы на тэлевізійным праекце рэспубліканскага маштабу. Пацвярджаць свае веды ім цяпер трэба на практыцы — за трыбунамі ўдзельнікаў.

«Да новага сезона, нашай пятай гадавіны ў эфіры, мы прыйшлі з праверанымі рэйтынгамі і яшчэ больш цікавымі задачкамі, карыснымі падарункамі для ўдзельнікаў і сюрпрызамі для ўсіх тэлегледачоў, — расказвае выканаўчы прадзюсар праекта Вольга Шлягер.

— У рабоце дзецьмі і падлеткамі нам важна захоўваць добразычлівую атмасферу на здымачнай пляцоўцы, не хваляваць іх аб’ектывамі тэлекамер, а наадварот, падтрымліваць пры неабходнасці і дзяліць з імі радасць першых перамог. Мы чарговы раз выказваем пашану беларускім педагогам і паказваем на ўсю краіну вынік іх карпатлівай работы. А ўсё разам — гэта складнікі простай формулы „Я ведаю!“, якой наша каманда прытрымліваецца з году ў год».

І пакуль у «настаўніцкай» разам з педагогамі сачыць за вучнямі будзе Юлія Пярцова, суправаджаць іх па лабірынтах ведаў — місія для нязменнага вядучага Георгія Калдуна. Каверзныя пытанні і галаваломкі, распрацаваныя сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, не абмяжоўваюцца толькі школьнымі праграмамі і ахопліваюць розныя сферы навукі, культуры, мастацтва і спорту, а таму будуць аднолькава цікавыя як для дзяцей, так і для дарослых.

Імёны сямі пераможцаў віктарыны — па адным у кожнай паралелі 5–11 класаў —  тэлеаўдыторыя даведаецца вясной. А сачыць за ўдзельнікамі пятага сезона зможам кожныя выхадныя ў эфіры «Беларусь 1». Яркія фрагменты эфіраў і тое, што засталося па-закадрам, можна будзе знайсці ў афіцыйным «Інстарграм»-акаўнце шоу @ya_znayu_b1. Не прапусціце першы выпуск юбілейнага сезона ўжо ў гэтую суботу ў 13.35 — альбо шукайце запісы праекта на сайце медыяхолдынга ці на «Ютуб»-канале «Беларусь 1».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.