Вы тут

Цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес класа — з вагонаў лакаматыўнай цягі


Пра такія часовыя змяненні паведамляе прэс-цэнтр магістралі.


Так, па тэхнічных прычынах па 24 студзеня ў паведамленні Мінск — Магілёў — Мінск наступныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес класа будуць сфарміраваны з вагонаў лакаматыўнай цягі:

  • № 744 Мінск — Магілёў адпраўленнем з Мінска 21 і 23 студзеня;
  • № 745 Магілёў — Мінск адпраўленнем з Магілёва 21 і 23 студзеня;
  • № 741 Магілёў — Мінск адпраўленнем з Магілёва 22 і 24 студзеня;
  • № 742 Мінск — Магілёў адпраўленнем з Мінска 22 і 24 студзеня;
  • № 743 Магілёў — Мінск адпраўленнем з Магілёва 21 і 23 студзеня;
  • № 746 Мінск — Магілёў адпраўленнем з Мінска 22 студзеня.

Пасажыры могуць ажыццявіць праезд у гэтых цягніках па раней набытых праязных дакументах.

Вяртанне розніцы ў кошце праезду будзе рабіцца пры звароце ў білетныя касы Беларускай чыгункі пасля ажыццяўлення праезду пры наяўнасці адпаведнай адзнакі ў праязным дакуменце, зробленай упаўнаважаным работнікам цягніковай брыгады.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.