Па традыцыі ў мінскай Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» з 10 па 25 лютага 2022 года будзе працаваць выстаўка іранскага мастацтва «Іран — краіна майстроў».
Ва ўсіх гасцей будзе магчымасць пазнаёміцца з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам вялікай краіны Усходу. Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь адкрые нямала цікавостак, якія пазнаёмяць з культурай Ірана. На адкрыццё збяруцца і многія ўсходазнаўцы, даследчыкі іранскай культуры, гісторыі Ірана, якія жывуць і працуюць у Беларусі.
Варта адзначыць, што іранска-беларускія гуманітарныя адносіны апошнім часам разгортваюцца даволі шырока. З самых блізкіх у гэтым плане праектаў: выданне кнігі вершаў сусветна вядомага класіка персідскай паэзіі Амара Хаяма ў перакладзе на беларускую мову. Перакладчыкі — народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, лаўрэт Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Віктар Шніп, Генадзь Аўласенка. Кніга Амара Хаяма «Выбраныя старонкі» у хуткім часе павінна пабачыць свет у Выдавецкім доме «Звязда». Выданне раней зробленых і новых перакладаў абяцае стаць цікавай падзеяй у развіцці беларуксіх міжнародных сувязяў.
Раман СЭРВАЧ
Прэв’ю: pexels.com
З'ядноўваюцца супрацьлеглыя рэчы: вялікая прыгажосць і вялікі боль...
На пенсіі жыццё не спыняецца. А вось якім яно будзе — залежыць ад кожнага з нас.
ЛЕЎ. У вашым жыцці надыходзіць добры перыяд, можна нават сказаць, новы этап.
У гонар Няскоранага чалавека.