Вы тут

У 2021 годзе на ММЗ не зафіксавана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму


На Мінскім маторным заводзе ў 2021 годзе не зафіксавана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму, паведамляе Міністэрства прамысловасці.


«Гэты значны факт — сведчанне мэтанакіраванай работы як кіраўніцтва прадпрыемства і спецыялістаў аддзела па ахове працы, так і ў цэлым калектыву ММЗ. У 2020 годзе на маторным заводзе адбылося два выпадкі вытворчага траўматызму. Пасля скрупулёзнага іх аналізу былі зроблены адпаведныя высновы», — адзначылі ў ведамстве.

Як пракаментаваў начальнік аддзела аховы працы прадпрыемства Міхаіл Макрыцкі, была праведзена вялікая работа з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, асабліва цэхаў, пастаянна праходзілі рэйды спецыялістаў ААТ, ажыццяўляўся жорсткі кантроль за правільным функцыянаваннем абсталявання, прымяненнем супрацоўнікамі спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны. «Праробленая праца прынесла плён, але яна працягваецца. Вытворчасць не церпіць расслабленасці і халатнасці», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.