Вы тут

Як паставіць заслону вытворчаму траўматызму?


Толькі за гэты тыдзень у нашай краіне загінулі на сваіх рабочых месцах чатыры чалавекі — жывёлавод, электраманцёр і два работнікі лесанарыхтоўкі. А ўсяго за мінулыя восем месяцаў гэтага года на вытворчасці ад няшчасных выпадкаў загінулі 96 чалавек, калецтвы атрымалі 492 чалавекі. Гэтыя звесткі былі агучаны на праведзенай учора сумеснай нарадзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па пытаннях прафілактыкі вытворчага траўматызму. Асноўная праблема, узнятая на нарадзе: як стварыць бяспечныя ўмовы працы і спыніць рост траўматызму на вытворчасці.


— На працягу шэрагу гадоў у нас зніжаўся вытворчы траўматызм, — заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ. — Калі паглядзець з 1992 года, то каэфіцыент частаты вытворчага траўматызму знізіўся больш чым у 10 разоў. Гэта сур'ёзны вынік. Але 2018 год паказаў негатыўную тэндэнцыю з пункту гледжання росту. Бягучы год таксама выклікае сур'ёзную заклапочанасць. Таму было прынята рашэнне распрацаваць шэраг дадатковых мер.

У нашай краіне выбудаваная сістэма кантролю за бяспекай працы. З боку дзяржавы гэтымі пытаннямі займаецца Дзяржаўная інспекцыя працы. Ёсць і грамадскі кантроль — гэта тэхнічная інспекцыя працы прафсаюзаў. Але сёння, па словах міністра, нам ёсць над чым працаваць з пункту гледжання скаардынаванасці дзеянняў гэтых дзвюх інстанцый. «Мы хочам злучыць наступныя кірункі: кантроль з боку дзяржавы і грамадскі кантроль», — заявіла Ірына Касцевіч.

У чым будзе заключацца каардынацыя намаганняў? «Мы будзем каардынаваць дзеянні, каб тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў і нашы дзяржаўныя інспектары не хадзілі на адно і тое ж прадпрыемства ўдваіх. І чым большую колькасць прадпрыемстваў мы ахопім, тым лепш», — сказала міністр працы і сацыяльнай абароны. Пры гэтым яна адзначыла, што сёння Дэпартамент перш за ўсё праводзіць маніторынг, абследаванне прадпрыемстваў, гэта, па яе словах, — «не выхад на праверку».

— Сёння ў прафсаюзаў ёсць вельмі добры інстытут грамадскіх кантралёраў, якія забяспечваюць кантроль непасрэдна на прадпрыемстве, — адзначыла Ірына Касцевіч. — Наша задача — перш за ўсё ўзняць іх прафесійны ўзровень. Будзем праводзіць семінары, канферэнцыі, круглыя сталы з грамадскімі кантралёрамі. Падрыхтуем сумесную памятку, на што звяртаць увагу на прадпрыемстве.

Адначасова, як лічыць міністр, трэба ўзмацніць стымулюючую функцыю ў дачыненні да людзей, якія ўзялі на сябе такую грамадскую работу.

На сённяшні дзень у рэспубліцы ва ўсіх раёнах разгорнуты мабільныя групы. І каб сапраўды якасна аказаць садзейнічанне прадпрыемству і даць прадпісанне для ліквідацыі негатыўных момантаў, у такой мабільнай групе, на думку Ірыны Касцевіч, абавязкова павінен быць прафесіянал — альбо дзяржаўны інспектар, альбо тэхнічны інспектар ад прафсаюзаў.


Па звестках тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ, асноўнымі прычынамі траўматызму са смяротным вынікам з'яўляюцца невыкананне наймальнікамі службовых абавязкаў па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, парушэнне самімі пацярпелымі працоўнай дысцыпліны, патрабаванняў правілаў аховы працы, а таксама допуск работнікаў да працы без навучання і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

Каб своечасова выявіць гэтыя парушэнні і мінімізаваць колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці, тэхнічная інспекцыя працы ФПБ толькі за шэсць месяцаў бягучага года правяла больш за тры тысячы праверак і маніторынгаў аховы працы. Па іх выніках было выяўлена звыш 25,5 тысячы парушэнняў.

Галіны, у якіх найбольш высокі ўзровень вытворчага траўматызму, — гэта сельская гаспадарка, будаўніцтва, апрацоўчая прамысловасць і транспарт.

— Мы разумеем, што прытрымліванне тэхнікі бяспекі з'яўляецца галоўнай умовай для захавання жыцця і здароўя людзей, — заявіў на нарадзе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА. — Часам невыкананне элементарных правілаў бяспекі прыводзіць да трагічных наступстваў. Калі мы праводзім прафсаюзныя расследаванні, чуем вельмі шмат довадаў пра тое, што тэхніка старая, рэсурсаў няма, грошай не хапае. Але сёння абсалютна відавочна адно: жыццё — гэта самае дарагое і каштоўнае, і на гэтым эканоміць нельга. Захаваннем тэхнікі бяспекі і стварэннем бяспечных умоў працы павінны займацца абсалютна ўсё. І самі работнікі павінны турбавацца аб сваёй асабістай бяспецы, і наймальнік. Пры гэтым прафсаюзы бачаць неабходнасць змены шэрагу заканадаўчых нормаў, і мы будзем ініцыяваць такія прапановы. Таксама мы лічым, што неабходна памяняць падыходы ў рабоце тэхнічных грамадскіх інспектараў на вытворчасці. І мы бачым, што трэба зрабіць у гэтым кірунку.

У рамках нарады было падпісана Пагадненне паміж Мінпрацы і ФПБ аб супрацоўніцтве па пытаннях стварэння бяспечных і здаровых умоў працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Галоўнае — жыццё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску. 

Грамадства

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Мэта праекта — на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай.

Грамадства

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Разам з 9-гадовай дачкой раскрывае сакрэты.