Вы тут

У музеі гісторыі ВАВ ушанавалі памяць Зінаіды Партновай і Васіля Маргелава


Экспазіцыя музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны дадалася бюстамі двух герояў Савецкага Саюза — Васілія Маргелава і Зінаіды Партновай. Экспанаты ў музей перадаў праект «Алея Расійскай славы» пры падтрымцы мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая. На ўрачыстай цырымоніі перадачы прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, курсанты Мінскага сувораўскага вучылішча, ветэраны, іх дзеці і ўнукі. Сімвалічна, што ў цырымоніі ўдзельнічалі школьнікі, чые эсэ ўвайшлі ў калекцыйнае выданне «Жывая памяць удзячных пакаленняў». 


«Дзякуючы нашым ветэранам і нашаму падрастаючаму пакаленню, мірнае неба над Беларуссю ў надзейных руках. Сёння трэба казаць гістарычную праўду, і музеі закліканы займацца гэтай справай. Мы ўмеем гэта рабіць. Галоўнае, каб нас чулі, тыя, хто сёння спрабуе сказіць гістарычную праўду. Мы гэтага не дазволім. У нас сёння для праўды ёсць усё, і самае галоўнае — наша гісторыя і жаданне захаваць мір у нашай краіне», — падкрэсліў міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. 

Дабрачынны фонд Аляксея Талая ў 2021 годзе ініцыяваў праект «Дзеці незалежнай Беларусі — ветэранам і будучым пакаленням» Жамчужына праекта — зборнік дзіцячых эсэ аб вайне «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Выданне на 45 тамоў стала самым вялікім зборнікам дзіцячых эсэ ў свеце. Напачатку студзеня падчас уручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» Аляксей Талай падарыў выданне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Некаторыя эсэ прысвечаны Зінаідзе Партновай і Васілю Маргелаву, лёсы якіх звязаны з Беларусю. «Для нас вялікі гонар унесці свой уклад у год гістарычнай памяці ў Беларусі, і пачаць яго менавіта з ушанавання Васіля Маргелава і Зінаіды Партновай. Я ведаю, што ў вас напісана шмат дзіцячых эсэ пра вайну. І гэта вельмі важна. Калі мы не забудзем тыя падзеі, не забудзем тых герояў, у нас не будзе вайны», — адзначыла Аксана Бондарава, кіраўнік расійскага праекта «Памяць народа ў імя міру». 

Аляксей Талай паабяцаў, што супрацоўніцтва з праектам «Алея Расійскай славы» будзе працягвацца. У першую чаргу, каб расказаць маладому пакаленню праўду пра тую страшную вайну. «Дзякуй Богу, што наша моладзь бачыла вочы сваіх дзядоў і прадзедаў, і яны змаглі расказаць ім, што такое вайна. У нас падрыхтавана 45 тамоў эсэ. Дзеці сучаснай Беларусі ўжо пішуць гісторыю, захоўваюць памяць пра тую вайну. Мы будзем і можам ганарыцца перамогай у самай кровапралітнай вайне чалавецтва. Гэта ніколі не павінна быць забыта, вечны агонь павінен гарэць усюды. Гэтая дзяўчынка Зіна Партнова змагалася за тое, каб я жыў, каб жылі мае дзеці. Таму для мяне вялікі гонар ушанаваць яе памяць менавіта ў Беларусі. Многія гарады і весі чакаюць манументаў, помнікаў, куды бацькі будуць прводзіць сваіх дзяцей і перадаваць маладому пакаленню той вопыт, дзякуючы якому наш народ выстаяў. Мы прачнуліся, мы бярорм сітуацыю ў свае рукі. І сваю краіну мы нікому не аддазім», — заявіў Аляксей Талай. Ён звярнуў увагу, што захаванне гістарычнай памяці замацоўваецца на самым высокім узроўні — у Канстытуцыі: «Я заклікаю ўсіх прыйсці на рэферэндум і замацаваць нашу Айчыну, прыняўшы змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю». 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.