Вы тут

Наталля Качанава: Людзі актыўна прымаюць удзел у гэтай важнай палітычнай кампаніі


Сёння ў Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі з кіраўніком місіі назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта — Выканаўчага сакратара СНД Ільхомам Няматавым.


Вітаючы госця, спікер верхняй палаты парламента шчыра падзякавала за ўдзел у назіранні за вельмі важным палітычным мерапрыемствам, якое праходзіць у Беларусі — рэферэндумам па ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у Асноўны Закон краіны — Канстытуцыю.

Яна паведаміла, што старт гэтай работы быў дадзены яшчэ ў 2016 годзе, калі Прэзідэнт краіны даручыў перагледзець Асноўны Закон, бо ёсць нормы, якія неабходна змяніць, і жыццё таго патрабуе. Ужо тады была распачата работа над дакументам.

Дарэчы, Савет Рэспублікі ўнёс каля ста прапаноў у праект Канстытуцыі, шэраг з якіх увайшоў у праект, вынесены на галасаванне.

Наталля Качанава падкрэсліла: было арганізавана сур’ёзнае абмеркаванне змяненняў Асноўнага Закона.

— Было разгорнута шырокамаштабнае абмеркаванне тых навел, якія мяркуюцца ў змененым Асноўным Законе — гэта і дзейнасць грамадскіх прыёмных, і дыялогавых пляцовак, і сустрэчы з працоўнымі калектывамі, — патлумачыла госцю спікер. 

Яна звярнула ўвагу, што ў Савеце Рэспублікі таксама дзейнічала грамадская прыёмная, у якую звярталася вельмі шмат людзей. Усяго праз розныя каналы сувязі ад грамадзян паступіла больш за 9 тысяч прапаноў. 

— Хачу адзначыць, што было арганізавана сур’ёзнае абмеркаванне, і людзі, сапраўды, былі зацікаўленыя, — акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава.

Таксама яна расказала аб самых папулярных прапановах ад людзей:

— Мы вызначылі для сябе топ-3 пытанняў, якія ў большай ступені хвалявалі нашых грамадзян: шлюб паміж мужчынам і жанчынай, два тэрміны для Прэзідэнта, абавязак клапаціцца пра сваё здароўе.

Таксама Старшыня Савета Рэспублікі расказала, што ўжо наведала некалькі выбарчых участкаў, паглядзела ход датэрміновага галасавання. 

— З задавальненнем для сябе я адзначыла, што людзі актыўна прымаюць удзел у гэтай важнай палітычнай кампаніі, — падкрэсліла Наталля Качанава. 

Яна выказала ўпэўненасць, што назіральнікі ад СНД падыдуць да сваёй місіі сапраўды аб’ектыўна і непрадузята.
Кіраўнік Місіі назіральнікаў ад СНД Ільхом Няматоў у сваю чаргу падзякаваў за цёплыя словы і пракаментаваў работу Місіі і доўгатэрміновых назіральнікаў у Беларусі.

— Наша дзейнасць будзе выбудоўвацца на прынцыпах нейтральнасці, аб’ектыўнасці, адкрытасці і галоснасці, з захаваннем беларускіх законаў, — падкрэсліў ён. — Ацэнкі будуць грунтавацца выключна на выніках назірання доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў і інфармацыі, якую мы атрымаем з афіцыйных органаў. Ацэнкі будуць аб’ектыўныя: мы ніколі не пішам тое, чаго не бачым.
Таксама ён адзначыў, што гэта ўжо 11 місія СНД, што сведчыць аб вялікім вопыце ўзаемадзеяння бакоў, ЦВК і арганізацый, адказных за правядзенне такіх мерапрыемстваў. 

— Нашы юрысты вывучылі змены, якія ўносяцца ў Канстытуцыю. Яны маюць канструктыўны характар, — падкрэсліў кіраўнік Місіі назіральнікаў. 

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы для правядзення палітычнай кампаніі з выкананнем законаў нашай краіны, нормаў і прынцыпаў міжнароднага права.

— Нашы доўгатэрміновыя назіральнікі ўжо пабывалі ва ўсіх абласцях і сустрэліся са старшынямі тэрытарыяльных участковых камісій, — паведаміў Ільхом Няматаў. — На іх думку, ЦВК і адпаведныя органы правялі ў Беларусі вельмі вялікую работу па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства на высокім узроўні. Адзначаецца, што на ўсіх участках маюцца інфармацыйна-метадычныя матэрыялы, спісы ўдзельнікаў рэферэндуму і тыя змены і дапаўненні, якія ўносяцца ў Канстытуцыю. Любы чалавек можа азнаёміцца з імі і вырашыць для сябе, як галасаваць. Гэта вельмі зручна для ўдзельнікаў рэферэндуму.

Напрыканцы ён адзначыў, што па выніках рэферэндуму будзе створаны каардынацыйны савет, у склад якога ўвойдуць міжпарламенцкія камісіі, прадстаўнікі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта СНД і супрацоўнікі выканкама. 

— З улікам меркавання ўсіх мы створым выніковы дакумент, які плануем агучыць 28 лютага на прэс-канферэнцыі пасля абвяшчэння ЦВК папярэдніх вынікаў галасавання, — рэзюмаваў Ільхом Няматаў.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА, фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.